Археалагічныя летнікі звычайна праводзяцца з удзелам не толькі навукоўцаў, але і пэўнай колькасці аматараў. Так, даследаванні на Старадарожчыне ў 2010 - 2020 гг. на базе ДУДА "Цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі Старадарожскага раёна" прыцягнулі людзей самых розных грамадскіх і узрастовых груп. У асноўным гэта - школьнікі раёна, пераважную большасць якіх складалі навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Старыя Дарогі". Адна змена летніка складала дзевяць дзён. Раскопкі традыцыйна ладзіліся з сярэдзіны чэрвеня. У 2010 і 2012 гг. было праведзена па дзве змены. Удзельнікі летнікаў пражывалі ў намётах, адкуль далей рушылі да месцаў даследаванняў. Толькі ў 2019 годзе дзеці месціліся ў памяшканні школы.
Таксама ўдзельнікамі археалагічных даследаванняў у Старадарожскім раёне былі валанцёры з Мінска, Гомеля, Брэста, Салігорска. Да дзяцей у госці прыязджалі літаратары, музыкі, журналісты і іншыя цікавыя асобы. Для ўдзельнікаў раскопак арганізоўваліся розныя інтэлектуальныя і забаўляльныя мерапыемствы.