Археалагічныя даследаванні ў 2011 г. з удзелам дзяцей адбываліся, як і ў папярэднім годзе, на правым беразе р. Арыжня каля шашы Бабруйск - Слуцк паміж вёскамі Новыя Дарогі і Паставічы пад кіраўніцтвам Алега Іова. Выхавацелямі змены з'яўляліся: Алена і Вячаслаў Прэдчанкі, Галіна Сакава, Сяргей Гонаў, Віталь Юрэвіч. Былі даследаваны тры курганы Х - ХІ стст. Гасцямі летніка сталі: журналіст, заснавальнік праграмы "Мова нанова" Глеб Лабадзенка і журналіст, музыка Яўген Валошын. У раскопках разам са старадарожскімі дзецьмі прымалі ўдзел валанцёры і бацькі дзяцей.