У 2012 годзе былі праведзены даследаванні двух курганоў каля вёскі Прусы Палажэвіцкага С/С (агульная колькасць курганоў – 28).
Слядоў селішча каля пахавання не знойдзена. Але верагодна, паблізу мог знаходзіцца вадаём, які меў сувязь з ракой Пціч, якая працякае за 20 кіламетраў на ўсход.
У адным з пахаванняў каля астанкаў памерлага быў знойдзены толькі вялікіх памераў гліняны гаршчок, у які, хутчэй за ўсё, была пакладзена памінальная куця. Значная вышыня пахавання і бедны пахавальны інвентар аспрэчваюць высновы, якія склаліся яшчэ ў ХІХ стагоддзі аб тым, што чым вышэй курган, тым больш значнага сацыяльнага становішча чалавек там пакладзены. Памеры насыпанага над нябожчыка жвіру маглі кампенсаваць адсутнасць рытуальнага інвентара.
У другім кургане, маленькім па памерах, былі знойдзеныя багатыя знаходкі, якія належылі жанчыне. Гэта - шматколерныя шкляныя пацеркі з Міжземнамор'я, насунутыя на нітку, пасярод якіх вылучалася вялікая сярэбраная, выкананая ў тэхніцы філіграні (спачатку паміж сабой спайваюць тоненькія дроцікі, а затым на іх па ўсёй плошчы напайваюцца шарыкі, так званая збожжа). Калі шкляныя ўпрыгажэнні маюць замежнае паходжанне, дык сярэбраная пацерка зроблена ў мясцовых краях, а менавіта, на абшарах старажытнарускіх зямель. Верагодна, яна была пераплаўлена з арабскіх дзірхемаў. Навуковец Алег Іоў адзначыў, што пацерка падобных памераў з'яўляецца ледзь не адзінкавай, адшуканай археолагамі на тэрыторыі пражывання дрыгавічоў. Былі таксама знойдзены сярэбраныя завушніцы і два бронзавыя пярсцёнкі.
Але, бадай самым важным стала адкрыццё таго, што нітка, на якую былі нанізаны каралі – з вярблюджай воўны, што зноў падкрэслівае сувязь мясцовага насельніцтва праз гандлёвыя адносіны з Арабскім Халіфатам. Знаходкі ў двух курганах, якія таксама адносяцца да мяжы Х – ХІ стагоддзяў, падкрэсліваюць грамадскую няроўнасць, а таксама .
Яшчэ адны раскопкі, якія праводзяцца ў гэтай мясцовасці ў 2018 годзе, дазволілі выявіць два алавяных пярсцёнки і прасліцу з Оўруцкага шыферу (Украіна). Неабходна адзначыць, што прасліцы маглі выкарыстоўвацца не толькі пад час ткацтва, але і ў якасці дробных манет.