ПАСТАВІЦКАЯ ШКОЛА

    У музеі Паставіцкай школы, заснаваным у 1977 г., можна ўбачыць некалькі каменных прылад працы ІІІ - ІІ тысячагоддзеў да н. э., якія былі знойдзены каля вёсак Новыя Ісаевічы, Паставічы, Новая Фалічы. Найбольш цікавай з'яўляецца ладзепадобная каменная сякера, якая магла выкарыстоўвацца толькі ў ваенных мэтах. У гэтай мясцовасці былі знойдзены сляды рэдкай для нашых мясцін тшцынецкай культуры бронзавага веку. Яна магла належыць менавіта да гэтай культуры.

Мал. 1.

 Ваколіцы вёскі Паставічы (Карта РККА 1935 г.)