СКАРБЫ БЕЛАРУСІ

     Беларуская зямля поўніцца паданнямі аб скарбах, якія былі выяўлены ў якасці манет і іншых каштоўных рэчаў. У міфалогіі, напрыклад, расказваецца пра Вужынага Цара, папараць - кветку, з дапамогай якіх можна было чалавеку знайсці незлічоныя багацці. У нашы дні вельмі папулярнымі па ўсёй Беларусі з'яўляюцца паданні аб золаце Напалеона, прыхаваным недзе ў нетрах нашай краіны. Так, у ваколіцах Языля было папулярна паданне, аб тым, што недзе ў гэтых мясцінах французы пад час адступлення ў вайне 1812 года з Расіяй, закапалі нарабаванае золата. Указальнікам месца знаходжання стаў камень з выявай пеўня.

    Курганы Х - ХІІ стст. мясцовыя жыхары называюць швецкімі і французкімі могілкамі, дзе разам з нябожчыкамі былі пакладзены нейкія каштоўныя рэчы. Па гэтай прычыне многія з курганоў разрабаваны "чорнымі капальнікамі". Ходзяць паданні аб залатой карэце расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, якая, быццам бы патанула недзе ў нашых мясцінах. На карце, размешчанай ніжэй, адзначаны 4 скарбы манет розных часоў, знойдзеных на Старадарожчыне. Апошнім з'яўляецца скарб каля вёскі Гасціно. Ён - безманетны.

Золата ў чыгуне

Гліняны посуд з дукатамі еўрапейскіх дзяржаў падчас земляных работ знайшоў жыхар вёскі Іллінка Магілёўскага раёна ў 1936 годзе. За гэтую каштоўную знаходку Савет народных камісараў БССР выплаціў мужчыну прэмію тры тысячы рублёў.

Што знайшлі: У чыгуне захоўвалася 476 залатых манет бельгійскай і дацкай чаканкі XVI–XVII стагоддзяў.

Дзе скарб зараз: Залатыя дукаты - міжнародныя манеты Заходняй Еўропы - накіравалі ў Маскву, у дзяржаўнае сховішча каштоўных металаў, а затым у Ленінград. Цяпер скарб захоўваецца ў Эрмітажы.

Брылёўскі скарб — адзін з найбольш адметных манетна-рэчавых комплексаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі. Скарб адлюстроўвае падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях у канцы IX стагоддзі: фарміраванне гандлёвых шляхоў, якія злучылі паміж сабой першыя гарады, — цэнтры дзяржаваўтваральных працэсаў, месцы сувязяў паміж прадстаўнікамі розных народаў. Прысутнасць у складзе скарбу арабскіх манет і франкскага мяча паказвае, наколькі шырокімі былі гандлёвыя зносіны нашых продкаў ужо ў тыя далёкія часы. 

Вішчынскі манетна-рэчавы скарб — адзін з найбольш выдатных па сваёй мастацкай каштоўнасці скарбаў на тэрыторыі Беларусі, знойдзены ў 1979 г. каля в. Вішчын (Рагачоўскі раён) падчас даследавання крапасной сцяны гарадзішча Вішчын у 1976—1984 гг. Э. М. Загарульскім.

Скарб агульнай вагой каля 2 кг быў схаваны ў час аблогі Вішчынскага замка ў сяр. XIII ст. на глыбыні 18 см. Зберагаецца ў нумізматычнай экспазіцыі лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.


Пояс Вітаўта — умоўная назва ўнікальнага паяснога гарнітура (у вялікай тарэўтычнай гістарыяграфіі і зборах буйнейшых музеяў свету аналагі невядомы). 

Унікальны пояс складаецца з некалькіх полых сярэбраных пласцін (гравіроўка, чэрнь, залачэнне) — 2 зорчатыя (16 «промняў»), дэкарыраваныя раслінным арнаментам, выявы птушак і «васіліскаў», 11 круглых з раслінным арнаментам; спражка з наканечнікам, арнаментаваная раслінным арнаментам; 5 злучальных прамавугольных планак. Агульная вага паяснога гарнітура — 805,40 грам, проба серабра — 960°. 

Пінскі манетны скарбскарб, знойдзены ў 1804 годзе ў г.Пінск. Уладальнік зямлі, на якой быў выяўлены скарб, шляхціц Рыдзеўскі падараваў імператару Аляксандру I 20 залатых манет, у тым ліку 6 златнікаў Уладзіміра Святаслававіча (980—1025) і Канстанціна VIII (1025-28), 4 або 5 намісмаў Рамана IV (1068-71), 2 намісмы Нікіфара Ватаніята (1078-81) і, верагодна, іншых імператаў. У Эрмітаж перададзена 12 манет — усе златнікі і 6 намісмаў. Лёс астатніх манет скарбу невядомы. Ухаваны ў 3-й чвэрці 11 стагоддзя. 

Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены ў час Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. Некаторыя з навукоўцаў сцвярджаюць, што крыж захоўваецца ў Троіца - Сергіевай лаўры, як і большасць рэчаў з Магілёўскага сховішча. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер М. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер. 

Слуцкі скарб - 9 кастрычніка 1990 года, у г. Слуцку быў выяўлены самы вялікі дэпазіт залатых манет Расійскай Імперыі сяр. ХІХ-пач. ХХ ст. - 481 манета, з якіх 5 руб.- 185 шт., 7 руб. 50 коп. – 30 шт.; 10 руб. - 251 шт.; 15 руб. – 15 шт.

Скарб быў ацэнены ў 252784 руб 56 коп, з якіх знаходчык атрымаў 25 % - 63196 руб. 

Малечскі скарб складаецца з 389 манет ад часоў рымскага імператара Веспасіяна (67–79 гг.) да праўлення Септымія Севера (193–211 гг.).

Скарб быў адкрыты ў маі 1993 г. на мяжы вёсак Малеч і Кабякі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобласці і гэтым жа годзе перададзены ў збор музея. 

Каз’янкаўскі скарб Х ст.

Раніцай 24 красавіка 1973 г. школьнікі-падлеткі выправіліся вудзіць рыбу на Дзвіну каля вёскі Каз’янкі зусім побач з горадам Полацкам пры ягонай паўднёва-заходняй ускраіне. Каля ракі на свежа ўзараным полі (пачыналася сяўба, трактар араў поле позна ўвечары) убачылі незвычайна яркае пад промнямі ранішняга сонца белае ззянне, якое сыходзіла ад вялікай серабрыстай плямы. Выявілася, што поле ўсеяна мноствам вывернутых плугам манет.


Вёска Каз’янкі пад Полацкам

Так пачалася першая дзея дэтэктыўнай гісторыі, якая сваімі каранямі сягала ажно ў Х ст., мела працяг у канцы 90-х гадоў ХХ ст. і, напэўна, не скончылася да сёння. Ці ўвесь скарб дайшоў да музея? Якая яго гістарычная каштоўнасць? Як парушэння правілаў захоўвання выратавала скарб ад спробы выкрадання? Распавядаем у артыкуле.

Каз’янкаўскі скарб

Незвычайная знаходка

Школьнікі аказаліся даволі свядомымі і адукаванымі мальцамі, настолькі, каб скеміць, што знаходка мае гістарычную каштоўнасць і месца ёй у музеі. Паздымалі майкі, зрабілі з іх торбы, наладавалі манетамі і пайшлі на аўтобус, які кіраваўся ў горад. Аўтобус быў запоўнены мясцовымі жыхарамі, бо рабочы дзень — аўторак, людзі ехалі ў горад на працу. Натуральна, пасажыры распыталі падлеткаў, што вязуць і дзе ўзялі, пасля чаго аўтобус імгненна апусцеў і школьнікі паехалі далей адныя.

Там іх чакала чарговая затрымка ў краязнаўчым музеі — супрацоўнікі пайшлі на абед, а дырэктар, хоць і быў на месцы, аказаўся, мякка кажучы, прафесійна некампетэнтным (як гэта знаёма ў сённяшняй Беларусі!). Замест таго, каб не губляючы і хвіліны, хапаць транспарт і мчацца на месца знаходкі, ён параіў мальцам вярнуцца і прынесці яшчэ такіх манет. Але тут пачалі падыходзіць з абеду супрацоўнікі, і яны адрэагавалі як мае быць, паехалі з хлопцамі ў Каз’янкі, нічога ўжо на полі не знайшлі і пачалі хадзіць па хатах, каб уратаваць частку скарбу (дагэтуль невядома, якую па памерах), расхапаную мясцовымі жыхарамі. Прапаноўвалі вярнуць манеты (скарб, схаваны ў зямлі ці дзе яшчэ, па законе належыць дзяржаве), прасілі, пагражалі, падключылі міліцыю. Нехта аддаў срэбра, а той-сёй — і не, затаіўся.

Скарб вагой 20 кг

Па сухой статыстыцы, пададзенай прэс-службай Полацкага нацыянальнага музея-запаведніка, «асноўная частка скарбу (7650 манет) паступіла ў фонды музея ў 1973–1974 гг., неўзабаве пасля выяўлення, пазней да іх дадаліся яшчэ 13 манет, якія паступілі з прыватных калекцый».

Прафесар Рабцэвіч напісаў: «Значная частка раскрадзеная непасрэдна пасля выяўлення. Сёння вядомыя 7690 срэбных манет (7599 захоўваюцца ў Полацкім краязнаўчым музеі, 91 манета з ліку тых, што пайшлі па руках, вядомая па алоўкавых эстампажах і фотаздымках)». Але нават ацалелая частка скарбу цягне на самую вялікую ва Усходняй Еўропе знаходку арабскіх дзірхáмаў (правільна пісаць і казаць менавіта дзірхáм) — каля 20 кг вагой!

Куфічны дзірхам

У ІХ—Х ст. усходнеславянскія землі, на якіх няма срэбных руднікоў, карысталіся манетай Арабскага халіфата — агромністай імперыі з прасцягам ад Пірэнейскай паўвыспы да Індыі. Манета называецца куфічны дзірхáм — ад грэцкай драхмы, а куфічны — ад стылю пісьма, якім выконвалася легенда. Афіцыйная вага была паміж 2,7 і 3,4 грамамі, срэбра вельмі высокай пробы, яно сплаўлялася з іншымі металамі (хімічна чыстага срэбра ў паўнавартаснай манеце было больш за 90%!).

Які ўзрост скарбу і чаму ён такі вялікі

Самы стары дзірхам скарбу — канца VII — першай паловы VIII ст. паходзіць з Ірака, наймаладзейшы — біты ў Самаркандзе ў 944/945 г. Адсюль дата схованкі — сярэдзіна 40-х гадоў Х ст. (не раней за 944 г.). Сярод эмітэнтаў (тых, хто выпускаў манеты) казачныя імёны, нібыта з «Тысячы і адной ночы»: Харун ар-Рашыд, ал-Мутасі біллахі, ал-Мутаваккіл аліл-лахі...

У даследчыкаў не ўзнікала пытання, чаму скарб быў схаваны менавіта тут — ля Полацка на беразе Заходняй Дзвіны. Ясна, што паходзіў з тагачаснай вялікай гандлёвай дарогі, шляху «з варагаў у грэкі».



Шлях «з варагаў у грэкі»

Цяжэй было знайсці адказ на пытанне, чаму скарб такі надзвычайна вялікі? Прафесар Рабцэвіч — найлепшы знаўца справы, прыйшоў да высновы, што Каз’янкаўскі скарб — здабыча разбойніцкай хеўры, сабраная з рабунку купецкіх караванаў. Тое, што ён застаўся ў зямлі, наводзіць на думку пра нешчаслівы канец тых (ці таго), хто яго схаваў. Пэўна спаймалі ды павесілі, а можа, проста перабілі падчас чарговай акцыі — але пра месца схованкі ніхто іншы не даведаўся.

Як спрабавалі скрасці скарб

У 90-я гады ХХ ст. духоўныя нашчадкі тых сярэднявечных бандытаў ледзь-ледзь не завалодалі скарбам, часова перададзеным з Полацка ў нумізматычны кабінет гістфака БДУ для навуковай апрацоўкі. Залезлі ў будынак, звязалі загадчыка, улезлі ў сейф, забралі іншы скарб дзірхамаў, але Каз’янкаўскі абмінулі, з-за... парушэння правілаў захоўвання. Дваццаць кіло срэбнай манеты былі наладаваныя ў скрынкі з-пад абутку, але складзеныя не ў сейфе, а пры сцяне пакоя, за шчытамі.

Каталог Каз’янкаўскага скарбу

Каз’янкаўскі скарб будзе яшчэ доўга вывучацца, бо гэта настолькі вялікі і складаны комплекс куфічных манет, што, па выразе аднаго з нумізматаў, «праца з ім заўсёды будзе мець папярэдні характар»


Клад золотых украшений. Полоцк. ІХ — первая половина ХІ вв. 

Полоцкий клад состоит из 6 предметов:

Случайная находка. Клад найден 10.04.1984 г. в Полоцке, на территории бывшего Нижнего замка (современный стадион «Спартак»), во время уборки футбольного поля после культивации. Уникальность Полоцкого клада, в сравнении с большинством кладов, сохранившихся с эпохи викингов, в том, что он полностью состоит из золотых предметов. Такие ценные изделия принадлежали представителям местной элиты, возможно, связанной с княжеским окружением. Находка ставит Полоцк в один ряд с крупнейшими городами Северной Европы. Подобные предметы, видимо, служили, в основном, для денежных расчётов. Клад является единым комплексом ювелирных изделий Х века.