Цікавым фактам у даследчым жыцці Старадарожчыны стала адкрыццё на могілках в. Сінягова Пасецкага сельсавета так званага паганскага ідала. Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, камень доўгі час ляжаў у зямлі, а потым быў падняты і выкарыстаны ў якасці хрысціянскага помніка.
Навуковец Алег Іоў выказаў версію аб тым, што ў паганскія (язычніцкія) часы камень меў форму істоты з невялікімі ручкамі. Жыхары ближэйшых вёсак прыносілі яму падарункі. Пасля прыняцця хрысціянства, мясцовыя каменачосы надалі яму крыжападобную форму, якую ён мае ў нашы дні. А таксама высяклІ крыж
Навуковец Людміла Дучыц выказала сумненне з гэтай нагоды, так як ідал павінен, па яе перакананні, мець пэўныя выпукласці, нагадваючы цела жанчыны.