Каменные прылады працы эпохі бронзавага часу
Старажытныя артэфакты знаходзіліся як выпадкова пад час гаспадарчых прац, так і ў выніку мэтанакіраванай незаконнай дзейнасці. Некаторыя рэчы трапілі ў музеі Старадарожскага раёна і ўтварылі экспазіцыі. Але блольшасць з іх знікла. Так, яшчэ Мікалай Мышанкоў паведамляў, што некаторыя мясцовыя памешчыкі ў канцы ХІХ ст. самастойна займаліся раскопкамі курганоў. Лёс знаходак невядомы.
У наш час у раёне можна бачыць "чорных" капальнікаў, якія у першую чаргу шукаюць старыя манеты і рэчы ІІ сусветнай вайны. Знаходкі потым ідуць на продаж. Некаторыя рэчы, знойдзеныя выпадкова, проста захоўваюцца дома. Звычайна гэта - каменныя прылады працы. З часам забываюцца месцы знаходак старажытных артэфактаў.
Каменнай сякерай дрэва вырубалася за некалькі дзясяткаў хвілін
Фрагменты крамянёвага нажа
Жалезная сякера (X - ХІІ ст.)
Жалезны наканечнік стралы (Х - XII ст.)
Металічны пярсцёнак нябошчыка (X - ХІІ ст.)
Нацельны абразок "Мікіта бесагон" ХІІ - XІV ст.
Керамічные курыцельные люлькі з Галандыі (канец ХVІІІ ст.)
Ракушка каўры (дробная манета)
Бронзавы энкалпіён (ХIX ст.)