У чэрвені 2010 г. з удзелам старадарожскіх школьнікаў было праведзена два археалагічных летніка каля в. Паставічы Навадарожскага сельсавета. Археалагічныя даследаванні праводзіў навуковец Алег Іоў з дапамогай калегі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алены Касюк. Летнік месціўся на правым беразе р. Арыжня каля шашы Бабруйск - Слуцк. Выхавацелямі былі: Алена і Вячаслаў Прэдчанкі, Сяргей Гонаў, Наталля Белазаровіч, Ягор Марынічаў, Валеры Чаркоўскі і Віталь Юрэвіч. Былі даследаваны тры курганы Х - ХІ стст. і старажытнае гарадзішча 1-й паловы І тысячагоддзя. Госцем летніка стаў журналіст, пісьменнік, бард Зміцер Бартосік.
На апошнім здымку ўдзельнікі раскопак трымаюць берасцяныя пасведчанні археолага.