У гэтым годзе працягнуліся даследаванні археалагічнага летніка ва ўрочышчы "Курганы" каля в. Пасека Пасецкага сельсавета пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Іова. Як і раней, быў даследаваны адзін курган ХІ - ХІІ стст. Навучэнцамі кіравалі педагогі: Міхаіл Ляўшэня, Лідзія Сцепановіч і Віталь Юрэвіч. У госці да ўдзельнікаў экспедыцыі прыязджаў вядомы шоўмэн Андрэй Скараход.