У гэтым годзе апошні раз праводзіліся археалагічныя даследаванні каля в. Пасека з удзелам навукоўца Алега Іова. Школьнікі адкапалі адно пахаванне ХІ - ХІІ стст. і знайшлі ва ўрочышчы Курганы селішча гэтага часу. Дзецьмі кіравалі педагогі: Міхаіл Ляўшэня, Лідзія Сцепановіч і Віталь Юрэвіч. Былі праведзены разведкі месца каля старажытнага шляха, дзе, згодна паведамленняў мясцовых жыхароў у ХІХ ст. знаходзілася карчма. Гасцямі ўдзельнікаў экспедыцыі сталі: пісьменнік Уладзімір Арлоў і музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=l9SwjD_I2S8