ДУБІНСКІ Сяргей Антонавіч
(13 (25) кастрычніка 1884 - 27 жніўня 1937)
13(25).10.1884, в. Наройкі Бельскага пав. Гродзенскай губ. 27.08.1937), беларускі археолаг. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1914). Працаваў вучням. 3 1925 г. член Гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта, з 1931 г. у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1933 г. у Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (Ленинград). Правадзіў раскопкі і вывучаў старажытныя курганы ў Бельскім павеце, гарадзішчы і магільнікі Бабруйшчыны, Міншчыны, Мазыршчыны, Магілёўшчыны і Віцебшчыны. У 1927 г. склаў археалагічную карту Магілёўскай вобл. (не захавалася). Склаў і выдаў першую “Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933), у якой названы шэраг археалагічных помнікаў і на Старадарожчыне. Рэпрэсіраваны ў 1937 г., расстраляны 27 жніўня 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.