МІХАІЛ ПЯТРОВІЧ ПАГОДЗІН

Пагодзін Міхаіл Пятровіч

(11 лістапада 1800, Масква — 8 снежня 1875, Масква)


Сын прыгоннага. Расійскі гісторык, калекцыянер, журналіст і публіцыст, пісьменнік-белетрыст, выдавец. 

      Скончыў славеснае аддзяленне Маскоўскага універсітэта ў 1821 г. У 1856 г. атрымаў дваранскі тытул.

   Пачынаючы з 1820-х гадоў адстойваў нарманскую тэорыю. У 1826—1844 гадах — прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1845). Разам з Мікалаем Устралавым развіваў тэорыю афіцыйнай народнасці. Вывучаў гісторыю прыгонніцтва і манархізма ў Расіі. Прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў. З'яўляўся адным з настаўнікаў гісторыка Сяргея Салаўёва. Падтрымліваў дзейнасць Зарыяна Даленгі - Хадакоўскага, знаёміў з яго даследаваннямі Мікалая Гогаля

   У сярэдзіне XIX стагоддзя цікавасць да славянства і славянскай гісторыі, разуменне самабытнасці рускай гісторыі зблізілі Пагодзіна са славянафіламі. У 1841—1856 гадах выдаваў блізкі да славянафілаў часопіс «Масквіцянін». Распрацоўваў ідэі панславізму. Адмоўна выказваўся пра паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.