ІОЎ АЛЕГ ВІЛЬГЕЛЬМАВІЧ 

Іоў Алег Вільгельмавіч
(14 снежня 1957 - 18 чэрвеня 2021)

Нарадзіўся 14 снежня 1957 г. у в. Бронная Гара Брэсцкай вобласці. У 1984 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1987-1990 гг. навучанне ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Сельскія паселішчы ІХ–ХІІІ стст. заходняй часткі Беларускага Палесся» (навуковы кіраўнік – П.Ф. Лысенка). Даследаваў Юравіцкае гарадзішча. Высунуў версію, што менавіта там знаходзіўся першапачатковы Тураў.  Памёр уначы на ​​18 чэрвеня 2021 г. ад цяжкай хваробы.

Працоўная дзейнасць:

З 1979 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў: Археалогія Беларускага Палесся ІХ–ХІІІ стст.