ЮРЭВІЧ BIТАЛЬ АНАТОЛЬЕВIЧ

ЮРЭВIЧ Biталь Анатольевiч

(нарадзіўся 29 мая 1971 г. Старыя Дарогi)


Настаўнiк гiсторыi СШ № 2 г. Старыя Даpоri. Скончыў гiстарычны факультэт Maгiлёўскага педагагiчнaга iнстытута iмя А. Куляшова (1994). 3 1992 г. працуе настаўнiкам гiсторыі ў СШ № 2 г. Старыя Даpoгi. Разам з навучэнцамi здзейснiў шэраг вандровак па Старадарожскiм раёне, падчас якiх былi сабраны краязнаўчыя матэрыялы пра побыт жыхароў вёсак, гiстарычная i этнаграфiчная iнфармацыя. У 1997 г. браў удзел у археалагiчных разведках на тэрыторыi раёна разам з кандыдатам гiстарычных навук М. М. Крывальцэвiчам. У 2010 - 2020 гг.- арганiзатар i ўдзельнiк археалагiчных раскопак каля вёсак Паставiчы, Прусы, Пасека пад кiраўнiцтвам кандыдата гiстарычных навук А. В. Iова. Аўтар шэрагу артыкулаў у перыядычным друку пра гiстарычнае мiнулае Старадарожчыны, землякоў i найбольш вядомых асоб з яе мiнуўшчыны. Удзельнiчаў у стварэннi тэлевізійных перадач з рубрыкi «Падарожжы дылетанта», прысвечаных населеным пунктам Старадарожчыны на Беларускiм тэлебачаннi.