МЫШАНКОЎ МІКАЛАЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ

Мышанкоў Мікалай Канстанцінавіч

(? - 1912)


У 1858 г. скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства ў Санкт - Пецярбургу. Стацкі саветнік, землеўласнік у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Настаўнік, гаспадар школы садаводства і хмеляводства ў вёсцы Пятровічы Бабруйскага павета. З 1876 г. - папячыцель Мар'інагорскай сельскагаспадарчай школы Ігуменскага павета Мінскай губерні. Старшыня Мінскага акруговага суда. Вывучаў курганныя старажытнасці на тэрыторыі Мінскай губерні. У 1888 г. праводзіў раскопкі курганоў каля вёсак Новыя Дарогі, Макарычы, Кармазы, Лагі, Бацэвічы, Усохі і іншых, даследаваў помнікі каменнага веку на берагах р. Ольсы на тэрыторыі Бабруйскага павета. З'яўляўся сапраўдным членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Аўтар артыкула Курганы Бобруйского уъзда Минской губернии (Изследования 1888 г.)// Въстникъ археологіи и исторіи. - 1892. - вып. ІХ. с. 59 - 97.