Георгій Марчук

Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947, Давыд-Гарадок, цяпер Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975 год). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980—1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996—2002). Да 2016 года — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе.

Аўтар 8 раманаў, 50 п’ес, кнігі казак для дзяцей, кнігі навел «Хаос», зборніка афарызмаў, сцэнарыяў фільмаў. Аўтар сцэнарыя да фільма «Кветкі правінцыі», адзначанага Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў (англійская, балгарская, руская, украінская, літоўская, казахская, польская, македонская).