Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж нарадзіўся 8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).
Вучыўся ён аж у трох школах: у пачатковай — у родным Глінішчы, у сямігодцы — у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках.
Пасля сканчэння сярэдняй школы пасылае дакументы ў Маскоўскі ІФЛІ (Інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры), і хоць выдатнікаў мусілі прымаць без экзаменаў, Мележ нават выклік з інстытута не атрымаў.
Bяpнyўcя ў Хoйнiкi, пpaцaвaў y paйкaмe кaмcaмoлa. I. Мeлeж cтaнoвiццa cтyдэнтaм тaгo ж мacкoўcкaгa iнcтытyтa, aлe з пepшaгa кypca пpызвaны ў apмiю. У войску, нягледзячы на забарону, вядзе ваенныя дзённікі, якія ў большасці былі згубленыя пасля пачатку вайны.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. У 1940 годзе ўдзельнічае ў паходах на Бесарбію і Букавіну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў над Нікалаевам і Растовам-на-Доне. У ліпені 1941 года быў сур'ёзна паранены ў правае плячо пад Растовам і адпраўлены ў шпіталь у Тбілісі. У 1942 годзе скончыў курсы
палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты.
Пад Растовам атрымлівае другое раненне. Асколкам бомбы яму раздрабіла правае плячо, і ўсю руку хацелі ампутаваць. Але знайшоўся хірург, які выратаваў яе. Пасля гэтага пісьменнік атрымаў інваліднасць, і камісія прызнае яго "нягодным да страявой службы".
Ён напачатку не ведаў, куды ехаць і як жыць далей. Цягніком ён дабіраецца да Баку, адтуль на параходзе да Гур’ева і Бугуруслана. Там працаваў эвакуіраваны з Малдавіі педінстытут, выходзіла мясцовая газета «Бугурусланская правда».
1943-м Івана пераводзяць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які грунтаваўся тады на падмаскоўнай станцыі Сходня. Працу тым жа выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі ён спалучае з вучобай на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, пасля пераводзіцца на стацыянар і ўжо ў вызваленым Мінску атрымлівае дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, у 1966 годзе робіцца сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971—1974 гадах працуе намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацыі.
Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967—1976). Іван Мележ быў старшынём праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.
Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.