Мікола Гусоўскі

Мікалай (Мікола) Гусоўскі — беларускі і польскі паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Пісаў у публіцыстычным, эпічным, гераічным, лірычным, гістарычным і сатырычным жанрах.

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) у цэнтральнай Беларусі. Паходзіў з сям'і паляўнічага.

Пачатковую адукацыю атрымаў у кафедральнай або царкоўна-прыходскай школе. Працягваў навучанне ва ўніверсітэтах Балонні, Вільні, Кракава.

Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат Эразм Вітэлій — сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 у складзе літоўска-польскай дыпламатычнай місіі , якую ўзначальваў Вітэлій, Мікола Гусоўскі трапіў спачатку ў Аўгсбург , а затым у Рым, да двара папы Льва X. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць і літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва Х, Мікола Гусоўскі стварыў у 1521 у Рыме свой лепшы твор «Саrmеn dе stаturа fеrіtаtе ас vеnаtіоnе bіsоntіs» («Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго»). У 1523 у Кракаве выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтычны зборнік «Песня пра зубра», які складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў, напісаных пераважна ў рымскі перыяд.


Тэатральная пастаноўка "Песня пра зубра"