Канстанцін Вераніцын

Канстанцін Васілевіч Верані́цын нарадзіўся 13 чэрвеня 1834, Астраўляны Віцебскага павета Віцебскай губерні— удзельнік літаратурнага жыцця ў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбойльш верагодны аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі ў 1854 быў выключаны, але гэта Вераніцына не спыніла. У 1857 як пансіянер Вольнага эканамічнага таварыства паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут адразу на трэці курс. У 1863—1874 жыў і працаваў у Пецярбургу ў губернскай па сялянскіх справах установе і Галоўным таварыстве расійскіх чыгунак.

У 1874—1879 працаваў выкладчыкам прыродазнаўства, геаграфіі і гісторыі ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. З 1880 служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін

Памёр 13 жніўня 1903 у Лясным участку ад наступстваў кровазліцця ў мозг і быў пахаваны на Мітрафаніеўскіх могілках.