Вінцэнт Дунін­Марцінкевіч

Вінцэ́нт-Яку́б (Вікенцій Іванавіч) Ду́нін-Марцінке́віч нарадзіўся 4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя, Псеўданім: Навум Прыгаворка) — беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце на медыцынскім факультэце, але не мог прызвычаіцца да анатаміравання і пакінуў вучобу.

З 1827 года юнак распачынае чыноўніцкую кар'еру. Ён працаваў памочнікам каморніка пры Мінскім межавым судзе, служыў перакладчыкам у Мінскай епархіяльнай кансісторыі, быў служачым у Мінскай крымінальнай палаце.

Падчас паўстання 1863—64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй. Паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў . Хоць прамы ўдзел В. Дуніна-Марцінкевіча ў паўстанні не быў даказаны, яго арыштавалі. 3 кастрычнік 1864 да снежня 1865 зняволены ў мінскую турму, потым быў пад наглядам паліцыі . Да самай смерці ён заставаўся пад наглядам паліцыі. Дачка Каміла за сувязь з паўстанцамі была выслана ў Сібір і з 1863 адбывала ссылку ў Салікамску.

Спрабаваў (1876) адкрыць нелегальную школку для навакольных дзяцей.

Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841) і выканаўшы ў ёй адну з галоўных роляў.


Прысылаў свае творы ў газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны яго драматычны твор «Сялянка» у якім сяляне гавораць па-беларуску. Опера была пастаўлена ў 1852 на мінскай сцэне створаным ім тэатральным калектывам . Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выконваў ролю Навума Прыгаворкі.