Ян Баршэўскі

Ян Баршчэ́ўскі — беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь уфантастычных апавяданнях». За жыццё напісаў таксама тры вершы на беларуская мове. Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

У гістарычных і літаратуразнаўчых крыніцах дагэтуль няма пэўнасці з датай нараджэння пісьменніка, разбежнасць дат сягае ад 1780 да 1796 гадоў. Ён нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерніі у сям’і грэка-каталіцкага святара. Вучыўся ў Полацкім езуіцкіи калегіуме, дзе у 1809 годзе напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» .

Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» і «Бунт хлопаў». Таксама займаўся жывапісам — маляваў пейзажы і карыкатуры, якія карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў.

Пасля заканчэння Полацкага калегіума прыблізна ў 1816 годзе, працаваў настаўнікам і гувернёрам у розных месцах на малой радзіме. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор.

У сярэдзіне 1820-х пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру.

У 1840—1844 гадах Баршчэўскі разам з іншымі членамі літаратурнага гуртка, які складаўся галоўным чынам з выхадцаў з Беларусі займаўся выданнем штогадовага альманаха «Niezabudka» («Незабудка») на польскай мове.


На старонках «Незабудкі» Баршчэўскі друкаваў галоўным чынам апавяданні ў вершах. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 годзе ў часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню былі надрукаваныя яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», магчыма ім апрацаваная (аўтарства цалкам не даказана) народная песня «Зязюля».

У 1844—1846 гадах выдаў свой ​​галоўны твор — кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь уфантастычных апавяданнях».

У 1846 годзе пераехаў у горад Чуднаў на Валыні.

У 1849 годзе ў Кіеве выдаў першую частку зборніка «Проза і вершы» , куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х гадоў захварэў на сухоты і пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў Чуднаве.