Адам Міцкевіч

Ада́м Берна́рд Міцке́віч нарадзіўся 24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерніі Расійскай імперыі — польскі паэт беларускага паходжання, публіцыст, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху. Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тдэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».

За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафесарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». Памёр у Канстанцінопалі, куды прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазней былі перавезеныя ў Кавельскі, сабор у Кракаве.

Атрымаўшы адукацыю ў Навагрудскай дамініканскай школе , паступіў у Віленскі ўніверсітэт (1815). З 1817 удзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных моладзевых гурткоў філаматаў і філарэтаў.

У кастрычніку 1823 быў арыштаваны ў Вільні па раздутай справе філаматаў і заключаны ў турму, дзе правёў некалькі месяцаў. У красавіку 1824 быў выпушчаны з турмы на парукі. У кастрычніку 1824 быў высланы ў выгнанне з Літвы.

У маі 1829 пакінуў Расію раней, чым быў падпісаны загад цара пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыі.

З 1832 г. у Парыжы, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай і літоўска-беларускай эміграцыі, займаўся палітычнай публіцыстыкай. Рэдагаваў часопіс «Pielgrzym Polski».

. У 1848 падчас рэвалюцыі стварыў у Італіі польскі легіён. З 1849 г. зноў у Парыжы, рэдагаваў газету «La Tribune des Peuples».

Памёр у Стамбуле 26 лістапада 1855 года падчас эпідэміі халеры. Перад смерцю сказаў свайму сябру Служальскаму, калі той спытаўся, ці не хоча ён што-небудзь перадаць дзецям: «Няхай любяць адно аднаго», — і праз некалькі хвілін дадаў ледзь чутным шэптам: «Заўсёды!».

Многія біёграфы мяркуюць, што смерць Міцкевіча з’явілася вынікам палітычных інтрыг. Цела паэта было перавезена ў Парыж. У 1890 перазахаваны ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава на ўзгорку Вавель у Кракаве.


Дом-музей Адама Міцкевіча — літаратурна-мемарыяльны музей у г. Навагрудак Гродзенскай вобл..

Балада «Свіцязянка»