На шчасце, мы нарэшце зразумелі, што з назвамі таксама трэба абыходзіцца асцярожна,што яны — такі ж помнік, як і высечаныя з граніту манументы і абеліскі. Гістарычныя назвы- помнікі культуры. Пад гэтым дэвізам адно за адным вяртаюцца, атрымліваюць быццам другое жыццё тапанімічныя най- меянні ў розных кутках нашай краіны. Ці не наспеў час задумацца над гэтай справай і нам, жыхарам беларускага Палесся? А калі гата так, то чаму б не пачаць яе менавіта са Светлагорска, спрадвечнаму гістаірычнаму найменню якога — Шацілкавічы — сёлета спаўняецца 350 гадоў з моманту першага ўзнікнання ў пісьмовых крыніцах.
Гэтае найменне і па свайму гучанню, і па пабудове, і па перпаітачатковаму зместу сапраўды мясцовае, палескае, натуральнае. Пытанне аб яго паходжанні цікавае і актуальнае не толькі ў сувязі з нагаданым юбілеем, але і таму, што вытокі гэтага геаграфічнага наймення звязаны з недастаткова даследаванымі старонкамі гісторыі Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Маюцца на ўвазе этнічныя і моўныя сувязі, якія адбываліся ў той час на беларускай тэрыторыі, бо, як мы мяіркуем, менавіта ў выніку гэтых сувязей нарадзілася не толькі назва Шацілканічы, але і ўзяікла пасяленне, якое насіла гэтую назву. Але аб усім па парадку.
Карэнным жыхарам Гомельшчыны больш вядома форма Шацілкі, чым Шацілкавічы. Аднак, гэтая форма ўзніла ў выніку скарачяння, усячання спрадвечнага, першапачатковага і болш правільнага варыянта - Шацілкаівічы. Назва Шацілкавічы фармальна ўзыходзіць да прозвішча Шацілка. Гэтае прозвішча, разам з такімі- як Шаціла, Шацілаў, Шаціленя, утварылася ад агульнага наймення шаціла — «той», хто ходзіць без справы», літаральна
той, хто бадзяецца», «валацуга». Такое значэнне слова адзначаецца ў рускіх, беларускіх і ўкраінскіх гаворках. Шаціламі, шацілкамі - «бадзягамі» — маглі быць названы перасяленцы з іншых месц, якія з'явіліся на Бярэзіне на месцы сённяшняга Светлагорска. У сувязі з гэтым узнікаюць два пытанні; адкуль паходзілі гэтыя перасяленцы і калі яны маглі перасяліцца на Бярэзіну?
Проявішчы тыпу Шаціла, Шацілка фіксуюцца ў Беларусі з XVI стагоддзя. Надбярэзінскае пасяленне Шацілкавічы ўпершыню ўпамінаецца ў 1609 годзе, гэта значыць у сярэдзіне XVII стагоддзя. Але ў той момант яно існавала і вельмі верагодна, што вытокі трэба шукаць не ў XVII, а дзесьці ў канцы папярэдняга XVI ст., менавіта тады, калі на тэрыторыі Беларусі ўпоршыню з'яўляліся прозвішчы Шаціла, Шацілка і іншыя. У гэты час якраз назіраўся рух украінамоўнага насельніцтва на поўнач, у межы Беларусі, дзе яно было вядома пад найменнямі валанцы і чаркасы. Калі адзкачаныя тут супадзенні не выпадковыя, то можна ўпэўнена меркаваць аб існаванні Шацілкавіч украін скімі перасяленцамі ў другой палавіне XVI ст.
У найменні шацілы, шацілкі- «бадзягі» адчуваецца нейкая адмоўная эмацыянальна экспрэсіўная афарбоўка, амал іранічна -зневажальная. Зрэшты, трэба ўлічваць, што да перасяленцаў «чужынцаў» заўсёды і паўсюдна ў мінулым так звычайна і адносіліся.
На заканчэнне нагадаем, што роднасныя геаграфічныя найменні сустракаюцца і ў іншых раёнах Беларусі: Шацілаўка (вёска Горацкага раёна). Шацілава (вёска Полацкага раёна). Шацілы (вёска Дзяржынскага раёна). Дарэчы, у гэтых трох раёнах Беларусі ёсць геагафічныя найменні, якія недвусэ нсова ўказваюць на ўкраінамоўных перасяленцаў.
Такім чынам, амаль забытая цяпер назва Шацілкавічы на самой справе з'яўляецца своеасаблівым помнікам гісторорыі краю, помнікам бёларускай мо вы. Яна — неад'емная частка спадчыны мінулых стагоддзяў і вартая таго, каб не толькі ў памяці людзей, але і на справе, афіцыяльна вярнуцца, увасобіцца хаця б ў назве аднаго з новых мікрараёнаў Светлагорска. Тым болш, што і сення светлагорцы называюць так старую частку горада.
А. РОГАЛЕЎ, кандыдат філалагічных навук,правадзейны член Геаграфічнага таварыства СССР, старшыня Тапанімічнай каміссіі Гомельскага абласнога аддзяленяя Савецкага фонду культуры