Старажылы гарадскога паселка Парычы добра памятаюць дубовы гай, які па-сапраўднаму маляўніча ўзвышаўся побач са спакойнай Бярэзінай. Гэта было, мабыць, самае любімае месца адпачьшку парычан. Менавіта тут праходзілі калісьці і палітычныя маёўкі.
Рэвалюдыйны сцяг захоўваў ся ў доме Р. Л. Шклоўскага, які стаў членам РСДРП яшчэ ў 1898 годзе. Успаміны ветэранаў, дакументы гісторыі свед- чаць, што да рэвалюцыі 1905— 1007 гадоў у Парычах збіраліся рэвалюцыйна настроеныя рамеснікі. Збіраліся яны ў доме Гарэлікаў на Сеннай плошчы. I гэта невыпадкова, бо пасля рэвалюцьй 1917 года С. С. Гарэлік стаў членам Бабруйскага ўезнага камітэта партыі, адкуль выбіраўся дэлегатам на з’езд бальшавікоў Літвы і Беларусі, які праходзіў у Вільнюсе. Працаваў у гаркоме партыі Сімбірска (Ульянаўска), быў выбраны дэлегатам з правам рашаючага голасу на X з’езд РКП(б). Ёй слухаў палітычную справаздачу ЦК, зробленую У. I. Леніным і яго даклад аб адзінстве партыі.
Першая руская рэвалюцыя выклікала вялікі водгук у парычан. 30 мая (12 чэрвеня) 1905 года тут адбылася дэманстрацыя рабочых, у якой удзельшчала тысяча чалавек. Рэвалюцыйна настроены народ зачыніў установы, захапіў паштовы будьшак. Прыстаў, ураднік, валасны старшыня уцеклі ў Здудзічы. Вясной 1906 года, нягледзячы на надзвычайныя паліцэйскія меры, рабочыя арганізавана адзначылі Першамай. Яны вызвалілі двух таварышаў, арыштаваных за распаўсюджванне лістовак.
Аб тым, што ў ІІарычах адбыліся стачкі і дэманстрацыі, у ходзе якіх з’явіліся лозунгі «Далоў самадзяржаўе!», наве дамлялася ў газеце «Іскра». У 40-м нумары газеты карэспандэнт з Парыч пісаў, што “неабходнасць у літаратуры ва ўсім нашым раёне неймаверная. Кожная брашура бярэцца з бою.
Вялікія падзеі адбыліся ў 1917 годзе. Старыя парычане доўга ўспаміналі шматлюдны мітынг, які адбыўся на цэнтральнай плошчы, а таксама сход у адным з самых вялікіх будынкаў пасёлка.
Нашы землякі былі актыўнымі ўдзельнікамі рэвалюцыйнага руху, абаронцамі маладой савецкай рэсцублікі ў гады грамадзяінскай вайны, у часы белапольскай акупацыі. Аб гэтым нагадваюць сёння і назвы вуліц гарадскога пасёлка Парычы. Яны таксама своеасаблівыя старонкі гісторыі. Ды гэта і нядзіўна — яна сама прайшла тут.
Дзе яны, вуліцы Першая і Другая Капцанскія, Першая і Другая Мікалаеўскія, Мяшчанская? Іх няма! Ёсць вуліцы з гордымі назвамі: Пралетарская, Кастрычніцкая, Савецкая….. Але гісторыя яшчэ піша свае старонкі. Новымі іменамі гавораць вуліцы. Гавораць аб вялікай любові парычан да тых, хто тут нарадзіўся, змагаўся і паміраў героем. Вуліцы Мікалая Трызны, Ніканора Лявухіна, Івана Гардзіенкі... Яны могуць расказаць пра камуніста з 1917года М.І.Трызну, пра першага ваеннага камісара воласці В. А. Аляшкевіча і іх выхаванца— камсамольца трыдцатых гадоў, камандзіра Парыцкага атрада асабовага прызначэння Пятра Сеўрука.
Парыцкія вуліцй напамінаюць аб дзяцінстве саратніка і сябра УладзіміраІльіча Леніна – Рыгора Львовіча Шклоўскага. Яны могуць паведаміць аб тым, як стала Рыначная плошча Майскай плошчай.Менавіта па ёй прайшлі дэманстранты ў 1905 –м, каб зноў прыйсці сюды ў навальнічным 17-м годзе і пакінуць ёй гэтае цудоўнае імя.
І дамы таксама змяніліся. Замест мёнтка памешчыка з’явіўся Народны Дом імя Кастрычніцкай рэвалюцыі — папярэднік сённяшняга Дома куль туры. А ўладанні лесапрамыслоўцаў-багацееяў ператарылася ў невядо, але так неабходныя працоўным школы сялянскай моладзі, раддом, дзіцячую бібліятэку, дзіцячы дом. Летам 1926 года першае слова тут сказала радыё. Вуліцы шырыліся, каб даць месца крухмала-патачнаму маслазаводу, харчоваму, металаапрацоўчым арцелям, цагельнаму заводу...
Вайна каштавала гэтаму невялічкаму паселку вельмі дорага. Загінула 4200 чалашек. 75 прцэнтаў усіх будынкаў былі ператвораны ў руіны. 3 7200 парычан дзень вызвалення ў паселку сустрэла ўсяго 600. Але вуліцы Сацыялістычную, Кастрычіціаікую, Пралетарскую, Савецкую нельга было пакараць, знішчыць. Яны ўзняліся з папялішчаў вайны, каб вабіць новай зелянінай, красавацца новымі дамамі. Аб гэтым паклапаціліся ў першую чаргу тыя, хто адстаяў іх ад ворага-былыя воіны, а таксама партызаны атрада імя Кірава, якім камандаваў старшыня Парыц кага выконкома Макар Міхайлавіч Какоўка.
Пра вуліцу імя Р. Л. Шклоўскага таксама можна шмат расказваць. Ячэ больш — пра таго, чыё імя яна носіць. Праўда, нядаўна чытачы нашай га- зеты мелі магчымасць прачытаць артыкул, прысвечаны лёсу нашага славутага земляка.
Нагадваем толькі, што ён быў членам РСДРП з 1898 года, што рэвалю-цыйную дзейнасць пачаў у Парычах, Бабруйску, Мінску. Неаднаразова падвяргаўся рэпрэссіям, быў дэлегатам III з'езда РСДРІП ад Мінскай групы. Тады і пазнаёміўся з Уладзімірам Ільічом. 3 гэтагачасу ў іх устанавіліся асабістыя сяброўскія адносіны, якія працягваліся да апоніх дзён жыцця У. I. Леніна.
ІІасля Лютаўскай рэвалюцыі Р. Л. Шклоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы пераёаду У.І.Леніна ў Расію. Вярнуўся і сам. Да кастрычніка 17-га года працавау сакратаром Ніжгародскага выканкома, затым камісарам Дарагамілаўскага раёна Масквы. У 1936-м арыштаваны і асуджаны. У 1956-м пасмяротна рэабілітаваны.
ёсць у Парычах і вуліца імя М. А. Трызны. Ён быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі, штурмаваў Зімні, і яшчэ быў знаёмы з Чарвяковым, Галадзедам, Купадам…
У 1919 годзе М.А. Трызна камандаваў ротай у 33-й Кубанскай дывізіі. У яго роце ваяваді і многія парычане. З фронту грамадзянскай вайны Мікалай Аляксандравіч вярнуўся ў Парычы. Стаў сакратаром валаснога камітэта Кампартыі бальшавікоў.
Давялося яму зведаць несправядлівасць 1937 года. Яго арыштавалі, калі працаваў старшынёй Асіповіцкага райвыканкома. Нехта з недабразычліўчаў паведаміў, што камуніст Трызна –былы царскі афіцэр, што пачаў асушэнне балот пад Мінскам, што маўляй, рабіў гэта стараючыся дагадзіць ворагам.
Мікалай Аляксандравіч адказваў, што вайсковыя званні не ўтойваў ад па-ртыі. І гэта, як сведчаць дакументы, сапраўды так. 3 лютага 1929 –га па сакавік 1932-га ён — начальнік Арэскага меліярацыйнага будаўнічага ўчастка. Гэта пра яго і яго таварышаў паэма «Над ракой Арэсай” Янкі Ку палы. А старэйшына беларускай сімфанічнай музыкі Мікалай Ільіч Аладаў ствараў у Парычах вакальна-харавы твор на гэтыя вершы.
Там, над ракой Арэсай, пакінуў М. А. Трызна пасля сябе створаны на асушаных тарфяніках саўгас імя І0-годдзя БССР і калгас імя Беларускай Ваеннай Акругі.
М. А. Трызна быў адноўлены ў партыі, працаваў. І тут пачалася вайна, Ён уступіў у Парыцкі знішчальны атрад. Гітлераўцы хацелі пераправіцца праз Бярэзіну ў раёне вескі Бяльчо. Аднак, страціўшы дзесяць салдат, адышлі. У гэтым баі загінуў камандзір групы знішчальнага атрада М. А. Трызна.
6 жніўня 1941 года аб узнагароджанні М. А. Трызны ордэнам Чырвонага Сцяга паведаміла газета «Правда».
“Агні камунізму”, 29 снежня 1988