Колькі сябе памятаю, заўсёды было імкненне выказаць тое, чым поўнілася душа. А поўнілася яна ў далёкім маленстве перш за ўсё выявамі роднай прыроды. Асабліва, калі прыходзілася рана-раненька, на золку выганяць і пасвіць карову. Тая світальная ціша, тое ружовае неба на ўсходзе, той луг у лёгкім таёмным тумане, - такога цуда у маім жыцці болей не было, ды і не будзе. А поле паміж вёскай Лясец Калінкавіцкага раёна, у якой я нарадзілася ў 1947 годзе, і гарадскім пасёлкам Азарычы таго ж раёна, дзе я пражывала ўсе дзіцячыя і школьныя гады... Такога поля і такой прасторы, дзе песціцца нябеснае святло дзе нават дзень пахмурны прамяніцца,
Таксама няма нідзе болей ў свеце, таму што прастор таго поля - часка маёй малой радзімы. Хаця я ўсё-такі не згодна з гэтым выразам - малая радзіма. У мяне нават і радкі на гэты конт ёсць:
Малой радзімай называюць край бацькойскі,
Ды з назвай пагадзіцца не магу,
Калі ён хараством сваім нятленна-боскім Так паланіў душу навек маю.
* * *
Калі вядуць па-над старэнькаю сядзібай аб тым гады маленства перазоў, што гэты край і ёсць вялікая Радзіма, раз выклікаў такую вось любоў.
Што датычыцца школьных гадоў, то гэта таксама цэлая старонка жыцця, якая ў памяці яскрава адбілася, выклікаючы, неймаверную журбу сваёй непаўторнасцю, незваротнасцю...
У 1965-м скончыла Азарыцкую сярэднюю школу, паступіла ў Мазырскі педінстытут на факультэт пачатковых класаў. У 1969-м скончыла і была накіравана на працу ў Нараўлянскі раён. Там ўпершыню ў раённай газеце "Прыпяцкая праўда" і былі надрукаваны мае першыя вершы, прысвечаныя восені.
У 1973-м вярнулася ў Азарычы. Працавала перш ў Цідаўскай малакамплектнай школе, затым у Азарыцкай дапаможнай. У 1980-м скончыла завочна Мінскі педінстытут імя А. М. Горкага - дэфекталагічны факультэт - пераехала ў г. Светлагорск. 3 таго часу працую лагапедам ў школе-інтэрнаце для дзяцей з затрымкай псіхічнага развіцця.
Бацькі мае былі рабочымі.
3 роднымі мясцінамі не парываю сувязі і зараз.
Доўга я ішла да сапраўднага спеву. Пачаткам яго лічу 1983 год, калі пазнаёмілася э паэтам Ізяславам Катляровым, калі ўвайшла ў літаб'яднанне пры газеце "Светлагорскія навіны", якое ён узначальваў, якім кіруе і зараз. Гэта па яго добрай парадзе я пачала пісаць вершы на сваёй, роднай беларускай мове. Вынікі гэтага пераходу з'явіліся ўжо на наступны год у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", - падборка вершаў з невялікай прадмовай Галіны Каржанеўскай. Пасля і ў "Маладосці", і ў "Полымі", і ў "Беларусі", і ў "Работніцы і сялянцы", у "Днях паэзіі", у рэспубліканскіх газетах. За гэты час былі надрукаваны вершы ў калектыўным зборніку "Маладыя галасы" (1985 г.), вершы пад назвай "На скрыжаванні спеўных дзён" у калектыўным зборніку "лагодны прамень раніцы" (1988 г.). У 1989 годзе выйшла ў дадатку да часопіса "Маладосць" асобная кніжка вершаў "I не пакіне спадзяванне".Рыхтуецца да друку ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" зборнік "Пад высокай лагодай нябёс". Любімы жанр мой - санеты. А гэты яшчэ і вянкі санетаў, і нават вянкі вянкоў санетаў.
3 гадамі захопленасць душы жыццём як цудам не аціхае, нягледзячы ні на якія цяжкасці:
У жыцця трывалы цуд, цуд без параўнання, - не заб'юць і сто пакут радасць існавання!
Ішак і Як
Сустрэўся ішаку аднойчы як.
Ішак пытае:
⦁ Ты завешся як?
⦁ Як.
Зноў перапытвае ішак,
Да Чуе тое самае, аднак.
Ажно спацеў ішак-бядняк:
⦁ Цябе як называюць, як?
⦁ Як.
Ішак не ўразумее аніяк,
Што той завецца так.