Некаторыя лічаць, што Парычы сваю назву атрымалі нібыта ад таго, што знаходзяцца ля ракі. Прыхільнікі гэтай думкі кажуць, што парыч- гэта жыхар парэчча — мясцовасці ля ракі. Ці правільна такое тлумачэнне?
У беларускай мове шырока бытуе слова парыць (малако, бульбу, колас, мякіну). На беларускай мове кажуць: парыць на дождж; на рускай: в воздухе парит. Агульнавядома, што -т (ц) у спалучэнні з -ёт дае -ч. Напрыклад: мяць>мяч, ткаць>ткач, парыць^парыч. Хто такі парыч? Працаўнік фермы, што рыхтуе (запарвае) корм жывёле. У суседніх раёнах, Глускім і Бабруйскім. бы- туе прозвішча Парыч. Гэтае прозвішча сустракаецца на тэ- рыторыі былога Брожскага ключа.
Лінгвістычны аналіз сведчыць, што назва Парычы паходзіць ад прозвішча Парыч. На гэта ўказвае і суфікс прыналежнасці -ыч. Сыны аднаго бацькі, (напрыклад, Сцяпан Іван, Даніла) мелі агульнае імя Шарычы.
Яшчэ больш дакладныя звесткі даюць гістарычныя крыніцы. Парыцкі скарбовы двор узнік у 16 стагоддзі, калі ішла падрыхтоўка да валочнай памеры. У Бабруйскім старостве валочная памера праводзілася ў канцы 16 і ў пачатку 17 стагоддзя. Яна мела на мэце далейшае запрыгоньванне сялянства і павелічэнне прыбыткаў казны. Валочная памера суправаджалася павышэннем грашовых і натуральных падаткаў. А гэта выклікала шырокае супраціўленне сялянства. Сяляне знішчалі межавыя знакі, адмаўляліся плаціць падаткі, і ўрад вымушаны быў у 1611 годзе пачаць валочную памеру паўторна. Абмер зямлі расцягнуўся на вялікі тэрмін. I толькі ў 1639 го- дзе быў складзены інвентар (апісанне) Бабруйскага старост- ва, у якім засведчаны вынікі зямельнай рэформы. У гэтым жа годзе Бабруйскае староства было аддадзена ў пасаг Цэцыліі Рэнаце — жонцы польскага караля Уладыслава IV. Інвентар поўнасцю захаваўся і зараз з’яўляецца каштоўнай крьніцай для вывучэння гісторыі на- шага і суседніх раёнаў.
У 1639 годзе да Бабруйскага староства належалі скарбовыя двары: Ольса, Брожа, Парычы і двор Яснасельскі (Мышкаўскі). Да Парыцкага двара адносіліся вёскі: Парычы, Кнышэвічы, Сякерычы. Чэрнін, Пагонцы, Здудзічы, Чырковічы і Шацілавічы (пазней ІІІацілкі).
Сёлы Коўцічы і Кузьмічы адносіліся да Брожскага двара. Пра знаходжанне сяла Кузьмічы, што межавала з сялом Парычы, можна меркаваць па назвах угоддзяў, якія яму вызначаны ў час валочнай памеры.
Дзялянкі першай змены пачы- наліся ад рэчкі Дражні і ўпіраліся ў Доўгі лес. У першай змене запісана поле Голае, урочышчы: Палянкі, Кашлычоў, Пукаў і Казанцы. Другая змена вызначана ў полі Яравым. Трэцяя — на палянках Галубоўцы, Асінавая града. Зоржы, Кузняцы, Завіцеўе і Ляскі. Сялібы Кузьмічам адведзены былі на Цёмнай градзе. На жаль, не сказана, адкуль трэба было перасяляцца на новае месца. Можна толькі адзначыць. што на полі Завіцеўе пазней асела вёска Смляніца, а побач з ёй — вёска Завічча. Зараз гэта адна вёска Завічча.
У 18 стагоддзі Бабруйскае староства складалася з трох ключоў: Брожскага, Парыцка- га і Зарэцкага.
У Парыцкі ключ уваходзіла мястэчка Парычы, вёскі: Парычы, Скалка, Здудзічы, Чырковічы, Шацілкі, Мольча, Пагонцы, Ліпнікі, Кнышэцічы, Чэрнін, Сякерычы, Палашы (зараз Мі- хайлаўка Мікалаеўскага сельса- вета) і Качай Балота (зараз Рассвет Акцябрскага раёна).
Да Брожскага ключа адносіліся вёскі: Коўцічы і Язвінец (зараз Коўчыцы і Язвінцы у Светлагорскім раёне), Зелянковічы і Казловічы (зараз у Глускім раёне), Брожа, Макаравічы, Пятровічы і Кабылічы (зараз у Бабруйскім раёне), а таксама вёскі Рацміравічы і Пратасы (зараз у Акцябрскім раёне). У наш час Кабылічы перайменаваны ў сяло Знаменскае.
Як мы бачым, ва ўсіх дакументах асобна значацца мястэчка Парычы і вёска Парычы, што знаходзілася на поўдзень ад скарбовага двара, за пяць вёрст ад ракі Бярэзіны.
У 1639 годзе Парыцкі двор меў 9 валок ворнай зямлі і 52 валокі сенажацей (адна валока раўнялася 21,36 гектара). У двары было 43 дамы, у якіх пражывалі 239 чалавек. Жы- хары двара мелі 22 кані і 29 валоў. У 1765 годзе ў мястэчку налічвалася 190 жыхароў, у тым лікў 106 яўраяў.
Вёска Парычы — даўнейшае паселішча. У 1639 годзе жыхары вескі мелі 20 валок ворнай зямлі, за якія плацілі «скарбу»-каралеўскай казне — 20 коп грашовага чыншу. У той час гэта была вялікая сума, за якую можна было купіць 15 кароў. У 1765 годзе ў вёсцы пражывалі 254 чалавекі (117 мужчын і 137 жанчын), у якіх было 33 кані і 114 валоў. Далейшы лёс вёскі склаўся трагічна. У 1797 годзе яна поўнасцю згарэла ад удару маланкі і больш не аднаўлялася. На мёсцы былой вёскі засталася толькі назва ўрочышча Царковішча, недалёка ад Пясчанай Рудні, там, дзе стаяла царква
Вёска Парычы ўзнікла раней за двор. Скарбовы двор Парычы, пазней мястэчка, а з І938 года гарадскі пасёлак сваю назву пераняў ад вёскі Парычы.
С. ПРАЧ.