Уладзіміру Фамічу Вежнаўцу 82 гады. Ён расказвве паданне аб ўзнікненні вёскі Вяжны. Быццам першым пасяленцам у гэтым краі быў Завалока ( на простай мове, маўляй, завалачыся), сапраўднае прозвішча якога было Вежнавец. Хаваючыся ад службы ў царскай арміі, ён падаўся у балотную глуш. У лясах сярод векавых дубоў, арэшнікаў і грабу пракідаліся лысіныпесчанай зямлі. Гэтыя паляны і апрацоўвалі першыя пасяленцы.
На ўрочышчах Сіліны і Падшіхальком такімі першымі пасяленцамі былі Сіла і Міхаіл Вежнаўцы. Уладзімір Фаміч памятае яшчэ могілкі ў другім урочышчы- Глажань. Па невядомай прычыне пакінуўшы горад, пасяліўся сярод густога лесу гарадскі слесар. Аблюбаванае слесарам месца і цяпер называецца Слесаравай палянай. Доўгі час там жылі 4 сям'і яўрэяў.
Усе гэтыя гісторыі Уладзімір Фаміч чуў ад Амялляна Есіпавіча Вежнаўца, які ў 1870 годзе пабудаваў у вёсцы першы ветраны млын. Стары млын памятаў, як у Вяжнах стаялі 17 хат. Першы плуг у вёсцы быў ў братоў Міхаіла і Цімоха Рыгоравічаў Башаноў. Трохі пазней купіў акаваныя калёсы Сямён Кузьміч Вежнавец.
Запісаў І Русіновіч
“Агні камунізму”, 1965, №49