А. ХОМІЧ, настаўнік гісторыі сш №6,
сябра Беларускага краязнаўчага таварыства.
У першай палавіне XVII стагоддзя тэрьггорыя Светла- горскага раёна ўваходзіла ў склад Бабруйскай воласці Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Менавіта ў той час на тэрыторьпо нашага раёна ігранікаюць каталіцкія місіянеры. Гэтаму спрыяла дзяржаўнасць каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Першымі місіянерскую дзейнасць тут праводзілі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. Езуітам удалося замацавацца ў Бабруйску ў 1618 годзе, а рэзідэйцыя іх узніікла ў 1630 годзе А ўжо ў 1638 годзе нашчадкі гарадскога старасты Трызны аддалі езуітам вёску Дварановічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў вёсках Гарбацэвічы і Шацілкі.Такім чынам, 1638 год мож- на лічыць годам заснавання Шацілкаўскага касцёла.
На жаль. звестак аб распаўсюджванні каталіцтва на тэрыторыі нашага раёна ў XVIII стагодзі не існуе. Аднак аб тым, то касцёл працягваў сваю дзейнасцьі ў гэты час, можна здагадацца з дакументаў больш позняга перыяду. Так, інвентарны вопіс Шацілкаўскай рымска-каталіцкай царквы, складзены 18 чэрвеня 1867 года бабруй скім настаяцелем і дэканам, ксяндзом Семяонам Макарэвічам сцвярджае, што «Церковь состоит Минской губернии Бобруйского уезда в околице Шатилок на казенной земле, деревянная во имя Воздвижения честного креста, построена дворянами Манкевичами, жителями околицы Шатилок, вместо подвергшейся пламени в 1812 году, освяшенная, как видно из патента, выданного архиепископом Станиславом Сестражкевичем в 1822 году, декабря 1-го дня, деканом Бобруйского уезда Строковским».
Касцёл адноўлены ў 1918 годзе, быў невялікіх памераў: даўжьіня — 5, шырыня — 3,5, вышыня — 2 сажні. Знадворку ён у 1844 годзе быў абабіты дошкамі і пакрыты таксама дошкамі, зверху меў тры купалы з жалезнымі крыжамі. Ля ўваходу ў касцёл быў наладжаны хор і шасцігалосны арган з двума мяхамі.
Інвентарны вопіс 1867 года змяшчае апісанне наяўных у касцёле абразоў і царкоўных рэчаў. У дакуменце адзначаецца, што ў прыходзе налічвалася 368 душ мужчьшскага і 367 жаночага полу прыхаджан. Ужо ў гэтым дакуменце паведамлялася, што касцёл «ветхзий» і патрабуе рамонту. 3 інвентарнага вопісу касцёлаў Бабруйскага і Барысаўскага ўездаў за 1907—1914 гады высвятляецца, што ў гэты час у ваколіцах Шацілак дзейнічаў філіяльны касцёл— драўляны, перабудавайы і павялічаны ў 1906 годзе панам Балеславам Тышкевічам.
Гэтыя дакументальныя звесткі дапаўняюцца расказам старэйшага жыхара Шацілак (зараз, на жаль, нябожчыка) Ануфрыя Адамавіча Манкевіча. Па яго ўспамінах у пачатку 20-га стагоддзя ў маёнтку Уленполь, каля вёскі Какалёва (сучасная Светач, што ў межах горада) жыў пан Тышкевіч. У 1905 годзе ён прыехаў у Шацілкі святкаваць тутэйшае прыстольнае свята «Узвіжанне». Пасля агляду шацілкаўскага храма Тышкевіч адзначыў, што яго будынак зусім струхлеў і таму прапанаваў шаділкаўцам пабудаваць новы прыгожы касцёл. Ен выдзеліў для касцёла лес у месцы Астравы, што ў 10—12 кіламетрах ад Шацілак, а шацілкаўскія мужчыны гэты лес гуртам павалілі. Пасля Тышкевіч наняў брыгаду цесляроў з вёскі Давыдаўка і сам кіраваў будоўляй.
Да восені 1906 года ў Шацілках непадалёку ад могілак быў узведзены будынак новага касцёла. Тьшкевіч загадаў устанавіць у касцеле арган, ды такі, каб яго было чуваць у маёнтку Уленполь. Калі арган быў наладжаны і зайграў, то атрымаўся такі моцны гук, што ў навакольных хатах дрыжалі шыбы. Тады, каб паменшынь гук, у аргане былі зроблены неабходныя пераўтварэнні. Дарэчы, у інвентарным вопісу касцёльньіх рэчаў адзначаецца наяўнасць «органа в 1907 году господнином Тышкевичем исправленного».
У пачатку 20-га стагоддзя ўзаемаадносіны паміж праваслаўіным светаром і шацілкаўскім ксяндзом былі нявель- мі добразычлівымі. Правас лаўны святар не заходзіў у касцёл, а ксёндз — у царкву. У той час людзі вельмі трыма- ліся сваёй веры. Нават шлюбы паміж праваслаўнымі і католікамі ў грамадскай свядомасці разглядаліся як злачын- ствы. Але ў час першай сус ветнай вайны, калі фронт наблізіўся да Шацілак, у касцёл прывезлі труны з забітымі салдатамі. I тады Якімаваслабодскі святар Сеўба з шацілкаўскім ксяндзом Церпенто разам адпявалі нябожчыкаў. Рускія праваслаўныя салдаты былі пахаваны на шацілкаўс кіх каталіцкіх могілках. У час вялікіх выпрабаванняў кан- фесійная абмежаванасць адышла на другі план.
Грамадзянская вайна, працягам якой стала вайна з Польшчай, прынесла шацілкаўцам шмат гора і страт. Зга- рэлі амаль усе дамы. Аднак касцёл застаўся непашкоджаным. Пасля канчатковага ўсталявання Савецкай улады яе прыхільнікі ўзялі кўрс на будаўніцтва новага грамадскага парадку, адной з рыс якога быў ваяўмічы атэізм. Барацьба з рэлігіяй розных канфесій была уведзена ў ранг партыйнай і дзяржаўнай палітыкі. Так у пастанове бюро Парыцкага РК КП(б)Б ад 14 красавіка 1934 года «Аб выніках правядзення антывялікоднай кампаніі» адзначалася, што «у выніку праведзенай масава- палітычнай работы сярод рабочых, саматужнікаў, калгасных мас і працоўных аднаасобнікаў раёна ў дні свята арганізавана выйшлі ў поле, бесперабойна працавалі і саматужныя арцелі, зменшылася колькасць наведаальнікаў царквы, касцёла і сінагогі з боку калгасных мас, саматужнікаў і ўдзел іх у правядзенні рэлігійных абрадаў. Разам з тым бюро РК КП(б)Б адзначае, што яшчэ слаба пастаўлена выхаванне ў школах.
Незадаволеныя безвыніковасцю антырэлігійнай барац бы ўлады ў 1936 годзе прынялі пастанову аб зачыненні Шацілкаўскага касцёла. Жыхары Шацілак былі нязгодны з такім рашэннем і пачалі збіраць подпісы супраць яго, каб потым накіраваць іх у ЦВК БССР. Да шацілкаўцаў далучыліся жыхары каталіцкага веравызначэння з вёскі Ліпнікі. Але гэта справа скончылася трагічна для вернікау. Касцёл у тым жа 1936 годзе быў зачынены, а яго абаронцы ў наступным 1937 годзе рэпрэсіраваны. У верасні 1939 года касцёл быў разбураны, а з яго бярвенняў пабудавалі кал- гасны клуб.
Разбурэнне касцёла не прывяло да знікнення духоўнасці шацілкаўцаў. Праз дзесяцігоддзі пранеслі яны сваю веру, звёраглі абразы і касцёльны крыж.
Змены ў грамадска-палітычным жыцці нашай краіны адкрылі магчымасць для яе грамадзян рэалізаваць свае правы на свабоду сумлення. 22 красавіка адбыўся сход вернікаў-католікаў, на якім было вырашана адрадзіць касцёл. Сход абраў касцёльны камітэт, старшынёй якога стала Яніна Іванаўна Грахоўская. Яе намесніцай — Вера Мартынаўна Смоляр. 21 жніўня ў гарадскім выканаўчым камітэце зарэгістравана каталіцкая рэлігійная арганізацыя. У тым жа годзе быў адведзены ўчастак пад будаўніцтва новага касцёла. Пачынаючы з 24 сакавіка 1991 года ў Свет- лагорску служыць ксёндз Ян Отаніслававіч Саламон, 25 кастрычніка 1991 года каталіцкі епіскап Казімір Свенток асвінцаваў месца будоўлі храма. 3 1992 года пачалося будаўніцтва. Па свайму праекту будынак новага касцёла абя- цае стаць сапраўдным упрыгожваннем нашага горада.
“Светлагорскія навіны”, №41, 31 мая 1995, с.2