Кірмаш у Парычах

Шумеў-гуляў у Парычах кірмаш

М.Паседзька

Як першы шэры прымаразак прыхопліваў навакольныя палі і лясы пачыналі паскрыпваць ад даўно чаканага марозу, не было для тўтэйшых ся- лян і паноў іншай дарогі, акрамя як у Парычы.

Гэта значыц, што надыйшоў час кірмашу- свята найвялікшага для навакольнага люду і шматлікіх гасцей здалёк. З начы збіраліся ў Парычы, каб заняць лепшае месца для гандлю, ды каб яшчэ паспець выпіць з бабруйскім ці рэчыцкім кумам пляшку-другую гарэлкі і разбярэдзіць душу сваю ўспамінамі.

А зранку пачыналася нешта дзіўнае. Здалёк быў чутны гул,як і то ўзлятаў звонкім смехам мясцовых прыгажунь,то ўзрываўся моцным словам якога- небудзь гандляра-няўдачніка . Куплялі-прадавалі ўсё, што толькі можна было знайсці ў акрузе, і што радзіла зямелька-маці.

А рукі і галовы майстроў тутэйшых былі здольны рабіць і прыдумляць рэчы даіўныя і цудоўныя, такія, што ў пакупнікоў сэрца трапятала. I тут жа, побач у шынку запівалі сваю гандлярскую выгаду мужыкі і абняўшыся, спявалі песні, і чутны

быў выстук абцасаў кабет, якія разышліся ў танцы. I сварыліся і мірыліся тут, а потым зноў зазываді да свайго, тавару, нахвальваючы яго дзе з сур'ёзнасцю, а дзе гумарам

Ох, і вабіла да сябе гэтае месца развясёлае! Ляцелі-стагналі коні, несучы гаспадароў ажно з Мазыра, Рэчыцы ды іншых гарадоў і вёсак.

Не прайшло і месяца, як скончыўся кірмаш у Бабруйску. І вось ужо старыя знаёмыя сустрэліся тут, у Парычах.

Так шумеў-гуляў парыцкі кірмаш, калі завярнула да яго аднойчы тройка конёй з братамі-афіцэрамі. 3 галавою сіганулі яны ў гэты бедлам. Два тыдні доўжыўся кірмаш, і два тыдні куцілі браты , шчодра налівалі

панам і сябе не забывалі, кідаючы прывабна — таямнічыя позіркі на маладух, якія толькі ціха ўздыхалі. Той вясёлы разгул , што дазволілі сабе браты, абышоўся ім ажно ў тысячу рублёў, якія засталіся ў мясцовым

шынку, ды яшчэ ў наганяй ад бацькі-сенатара. Факт, як кажуць, меў месца, а шчодрымі афіцэрамі былі ніхто іншыя, як Міхаіл і Ягор Пушчыны.

Ішлі гады, складаючыся ў десяцігоддзі, а парыцкі кірмаш —бестурботны і разудалы з.яўляўся зноў і зноў. І хоць бы зямля перпкулілася, а дзень у дзень- кожны год ён склікаў сялянскую і панскую грамаду. І выраслі дзеці, а потым дзеці дзяцей, а людзі ехалі і ехалі сюды, пакідаючы ў душы свеёй маленькі куточак тэтай падзеі. І было б так, мабыць, да сканчэння чалавечага роду, ды чамусьці не спадабалася гэтае свята новай уладзе. I сканала яйн, бы тая маладуха-весялуха, захварэўшая тяжкім хворам. ….

Заўсёды кірмаш пачынаўся 14 красавіка па старому стылю, па новым

выходзіць, 26 кастрычніка. Дык няўжо ўсё ўсё такі не збудзецца, і толькі каляндар за 1889 год раз-пораз будзе напамінаць нам гэтую дату, ды будзіць успаміны аб адным з самых значных кірмашдў на Беларусі?


Хутка скончыцца спякотнае лета, а там і халодныя восеньскія дажджы не за гарамілі ўтарыяах акалі- час, ў Парычах чакалі свята. І так хочацца, каб у гэтым годзе весялосць не абмінула Парычы, каб, як раней, сюды прыехалі людзі “ і сябе паказаць і іншых паглядзець”, каб зноў калібыў чутны і смех, і музыка…..


“Светлагорскія навіны”