АСТРОЎЧЫЦЫ…. дзе востраў быў. Каля бору прытулілася вёска. Калі глядзець воддаль, то можна заўважыць, што месца, дзе яна стаіць, крыху ўзвышаецца над далінай. Гэта не падман зроку, а сапраўды так. Расказваюць, што яшчэ гадоў 80 назад цяперашнія Астроўчыцы зназодзіліся на востраве, акружаныя балотамі. Адсюль, відаць, і пайшла назва востраў- Астроўчыцы.
Зямля на востраве была ўрадлівая. У 1889 г. пан Шыманьскі а'бявіў у газеце, што прадае зямлю. Яе купілі сяляне з Магілеўшчыны, якія пасяліліся на новым месцы. А клікаць іх сталі “магілёўцамі”. За зямлю яны плацілі аж да 1917г.
К. Гатоўчык, М. Васілеўскі
Запісаў М.Шчэрбін
“Агні камунізму”, 1965, №16