Гадоў 130 таму назад на месцы, дзе зараз стаіць вёска, шумеў лес. На паляне, сярод лесу, стаяла карчка, ля якой спыняліся наяздане, балаголы, падарожнікі. Як сведчаць гістарычныя звесткі ( “Сборник материалов об экономическом положении евреев в России», т.2, табл.34. СПБ.1904) слабада Давыдаўская заснавана ў 1847г. 12 яўрэскімі сем'ямі, якія пасяліліся на арандованай зямлі. Новыя пасяленцы арандавалі 240 дзесяцін ''панскай зямлі.
Уладаром гэтай зямлі быў нейкі Корсак, пасля смерці якога зямля дасталася палкоўніку Феськіну. Як сведчаць старажылы, Корсак сваю зямлю прайграў у карты. Потым Феськін 1480 дзесяцін зямлі і лесу са слабадой Давыдаўскай прадаў за 4 тысячы рублёў стана вому прыставу Баліцкаму. Спачатку жыхары Давыдаўкі за зямлю плацілі па 2 рублі з хаты, а пазней за ½ дзесяціны- па рублёў з хаты. Апошні ўладальнік зямлі- Баліцкі- у часы акупацыі быў войтам ў Круковіцкай воласці і з адыходам палякаў уцёк у Польшчу.
Паводле сведчанняў аграномаў, якія абследавалі зямельныя ўгоддзі жыхароў Давыдаўкі ў 1898-1899гг., агульны лік яўрэйскіх сем'яў складаў 30 (168 душ). Усяго налічвалася 22 двары. Ім належала 7 дзесяцін зямлі. Каней на сям'ю ў сярэднім даводзілася 0,2, кароў- 1,2 галавы.
Да рэвалюцыі ў Давыдаўцы працавала кадэраў, у якіх навучалася па 10-20 чалавек. Некаторыя вучні наведвалі Яўтушкавіцкую царкоўна-прыходскую школу.
“Агні камунізму”, 1969, №119