У 1989 годзе супрацоўнікі Дзяржаўнага гістарычнага архіва Беларусі выявілі ў сваіх фондах копію дакумента, які быў складзены ў 1560 годзе і мае прамое дачыненне да гісторыі Шацілак - прародзіча Светлагорска. Гэта - прывілей (грамата на права валодання зямлей), падпісаны 15 ліпеня згаданага вышэй 1560 года вялікім князем Вялікага княства Літоўскага каралем польскім Жыгімонтам II Аугустам (1.8.1520, Кракау - 7.7.1572; правіуу 1548- 1572,фармальна з 1529). Прывілей напісаны на польскай мове, а копія з яго зроблена ў 1798 годзе. Дакумент знаходзіцца ў актавай кнізе Менскага земскага павятовага суда (архіўны фонд «Менскі земскі павятовы суд». На сення прывілей, аб якім ідзе гаворка, - самая старажытная пісмовая крыніца, што тычыцца гісторыі Шацілак.
Згодна з тэкстам прывілея, зямельнае ўладанне пад назвай Востраў Шатылінскі размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бяразіне ў Рэчыцкім павеце. Пасля смерці папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы Востраў Шатылінскі перадаваўся новаму ўладальніку - зямяніну Ждану Манкевічу.Перадавауся пажыццева, з умовай абавязковага выканання ім вайсковай службы.
Хаця ў дакуменце не дадзена назвы вескі Шацілкі, там даволі дакладна ўказана месца, дзе знаходзілася зямельнае ўладанне Востраў Шатылінскі: Рэчыцкі павет, бераг Бярэзіны, гара (узвышша) побач з Горвальскм трактам...
Горваль - веска (некалі значнае мястэчка з замкам), якая знаходзіцца ў Рэчыцкім раене. Яна таксама на беразе Бярэзіны (месца упадзення яе ў Дняпро). Таму відавочна, што Горвальскі тракт - шлях, які веў у Горваль , напэўна, з Парыч ці нават з Бабруйска, уздоуж ракі.
Згодна з меркаваннем доктара філалагічных навук А.Ф.Рогалева, супрацоуніка Гомельскага дзяржаунага універсіцета імя Ф.Скарыны, найменне Востраў Шатылінскі. Гэта пацвяржаецца архіўным дакументам (Дзяржауны гістарычны архіу Беларусі) за 1805 - 1815 гады. У іх гаворацца: шляхецкі род Манкевчау бярэ пачатак з маентка Востраў Шацілкі. Дарэчы, старажытным беларускім шляхецкім родам быў Шацілаў.
Прывілей - дакумент, звычайны для 16 ст. Згодна з тагачасным законам звычаям ,шмат такіх папер выдавалі уладары еурапейскіх краін сваім верным «слугам».У адпаведнасці з такім дакументам шляхціцы атрымалі зямлю, звычайна за вайсковую службу.
Прывілей 1560 года на Востраў Шатылнск паведамляе аб Рамане Шаціле - першым, напэўна, уладальніку тутэйшых абшараў. Ягонае прозвішча сугучна з назвай вескі, якая дала пачатак Светлагорску. Верагодна, што Раман Шаціла не меў нашчадкаў, таму вялікі князь ВКЛ кароль польскі Жыгімонт II Аугуст перадаў Востраў Шатылінскі зямяніну Ждану Манкевчу (зямянін — шляхціц, які валодаў зямлей).
Шляхецкі род Манкевічаў знаходзіўся на дзяржаўнай службе працяглы час. Гэта бачна з дакументаў. Вядома, што ў другой палове 17ст. адзін з іх - Стэфан Манкевіч - каралеўскі сакратар і валынскі пісар. Пасада сакратара на той час з яўлялася надта важнай. Гэту службовую асобу прызначаў сам вялікі князь (кароль) для вядзення «свайго» справаводства.
Пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі (1795) палітыка апошняй была накіравана не на захаванне правоў мясцовай шляхты, а на іх абмежаванне і нават скасаванне. Гэтай мэце служылі і так званыя «разборы шляхты». У выніку многія беларускія шляхціцы не здолелі пацвердзіць свайго шляхецтва. Так, у Шацілках у гэткім становішчы апынуліся Кунцкія і інш. Пасля «разбору» яны былі прылічаны да сялян-земляробаў. Што да Манкевічаў, то, сапраўды, прывілей Жыгмонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года даў Ждану Манкевічу магчымасць стаць заснавальнкам шляхецкага роду. Аднак у наступным, 1569 годзе па невядомай пакуль што прычыне Ждан Манкевч быў абмежаваны ў праве на валоданне маёнткам Востраў Шатылінскі. Праўда, у 1569 годзе ягоныя правы на маёнтак былі зноў пацверджаны, а ў 1576 годзе быў атрыманы і новы прывілей.
У 1612 годзе Васіль, сын Ждана Манкевіча, атрымаў канфірмацыю, якая азначала, што яе ўладальнік дасягнуў сталасці і займеў права на самастойнае кіраванне маенткам.
Сынам Васіля Манкевіча быў Мацей. Мацей жа Манкевіч меў сына Амяльяна, які прывілей канфірмацыю атрымаў 17 сакавіка 1713года.
Нашчадкам Амельяна Манкевіча сталі пяць сыноў. Такім чынам адбылося разгалнаванне генелагічнага дрэва роду Манкевічау. Яго схема была зроблена ў дваранскай геральдыі Мінскай губерніі 14 чэрвеня 1829 года. Сыны Амельяна Манкевіча іх нашчадкі на згаданай схеме пазначаны роўна. Таму цяжка вызначыць, ці існавала ў дачыненні да іх у 18 стагоддзі права маярату, згодна з якім маёнтак ад бацькі перадаваўся старэйшаму сыну. Магчыма, што ў Шацілках адбылося драбленне зямельнага ўладання паміж шматлікім нашчадкам Ждана Манкевіча.
Вядома, што ўфондах Дзяржаўнага музея Літвы (г. Вільнюс) захоўваецца прывілей Аўгуста 4 ( Станіслава Панятоўскага ), апошняга караля Рэчы Паспалітай ( 1732 - 1798; правіў у 1764 - 1795), які быў дадзены Фаме Манкевічу 21 сакавіка 1775 года. На жаль, тэкст прывілея нам пакуль невядомы. У1800 годзе быў складзены вопіс уладанняу, якія расійскі ўрад падараваў у нашай мясцовасці адміралу Іванну Пушчыну. Ён захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным ваенна - гістарычным архіве (г. Масква). 3 дакумента бачна: у Шацілках на той час (1800 г.) былі 23 двары, але толькі тры з іх з'яўляліся сялянскімі (14 мужчын 11 жанчын ). Астатнія двары - шляхцецкія (165 дарослых чалавек ). На жаль, у вопісе не згадваюцца прозвішы мясцовай шляхты. Таму няма магчымасці сказаць, колькі ж тут было Манкевічаў. Вядома, што ў 18 стагоддзі прадстаўнікі роду Манкевічау на правах вотчыны валодалі маёнткам Карплаўка, які знаходзіуся ў Мазырскім (пазней Бабруйскім) павеце. Аднак у 1791 годзе гэты маёнтак Манкевічы прадалі памешчыку Ардынаву.
Манкевічы здолелі даказаць сваё шляхецтва, дараванае ім «каранаванай асобаю». Вызначэннем Мінскага дваранскага сходу ад 24 сакавіка 1802 года яны былі пацвержаны « в дворянском достоннстве с назначеннем к внесенню в шестую часть дворянской родословной книги Минской губернии». Указам геральдыі «Правительствующего Сената» да 21 мая 1835 года род Манкевічаў быў зацверджаны ў расійскім дваранстве.
У наш час шмат хто з карэнных шацілкаўцаў ( жыхароў г. Светлагорска ) маюць прозвішча - Манкевіч. Хто Яны? Хутчэй за усё, што гэта далёкя нашчадкі Ждана Манкевіча, які некалі атрымаў ад вялікага князя ВКЛ і караля польскага права на зямельнае валоданне «Востравам Шатылінскім». Па тагачасных законах, маёнтак перадаваўся звычайна старэйшаму сыну.
Дзе ж тая гара, на якой знаходзіўся Востраў Шатылінскі, згаданы ў прывілеі 1560 года? Верагодна, што месца гэтага да нашых часоў не захавалася. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, як згадваюць старажылы, рэчышча Бярэзіны на ўчастку сучаснай паўднёвай ускранны г. Светлагорска знаходзілася некалькі лявей цяперашняга. Там і да сёння ёсць старыца - старое рэчышча. На правым беразе яго - узвышша, дзе нават у пачатку 20 стагоддзя былі двары. Аднак у выніку моцных веснавых паводак Бярэзна некалькі змяніла свой напрамак. У выніку узвышша апынулася паміж старым і новым рэчышчам. Гэта стварыла нязручнасць для ўладальнікаў згаданых вышэй двароў, і людзі паступова перасяліся на новы правы бераг Бярэзіны. Тут кварталы старой часткі Светлагорска, якая, як і раней, называецца Шацілкамі.
3 часам веснавыя паводкі змылі і само узвышша. На яго месцы цяпер пясчаная водмель, зарослая дрэвам і хмызняком.
Вядома ж, нельга лічыць, што 1560 год - абсалютна дакладная дата ўзнікнення Вострава Шатылінскага і Шацілак. Яны, хутчэй за усё, існавалі і раней. Але пацвердзіць тое здольны новыя дакументы, якія нам пакуль што невядомы.
Выкарыстаная літаратура:
1.«Памяць: Светлагорск н Светлагорорскі р-н: П15
2. Гісторыка- дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1 ./Уклад. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. - Мн.: Беларусь, 2000. - 511с.: іл.