У пачатку студзеня былога года нашаму земляку, лётчыку — выпрабавальніку, Герою савецкага саюза Пятру Міхайлавічу Стэфаноўскаму споўнілася 90 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Чыркавічы Парыцкага павета, Бабруйскай воласці ў сям’і селяніна Міхаіла Стэфаноўскага. Пётр быў трэцім у сям’і. У 1909 годзе сям’я пераехала на станцыю Цялуша, дзе бацька будучага лётчыка працаваў рабочым на чыгунцы. Пётр вельмі рана пазнаў складанасці тагачаснага жыцця. Вучыўся ў сельскай школе, пасля заняткаў пасвіў кароў, дапамагаў бацьку і ў іншых гаспадарчых клопатах.
У 1914 годзе бацька прызваўся ў Царскую армію і загінуў на вайне. На плечы юнака кладуцца амаль усе клопаты па гаспадарцы. 3 гэтага часу пачынаюцца яго рабочыя ўніверсітэты. Спачатку працуе рознарабочым у горадзе Бабруйску, затым на чыгуначнай станцыі.
У канцы кастрычніка 1925 года Пётр паступае ў вячэрні рабфак. Затым яго прызываюць у Чырвоную армію. Малады воін трапляе ў разведвальную авіяэскадрыллю, якая знаходзіцца ў горадзе Смаленску. Праз некаторы час яго накіроўваюць у Ленінградскую ваенна-тэарытычную школу Ваенна-Паветраных сіл. Затым вучыцца ў ваеннай школе лётчыкаў імя Мяснікова. У 1928 годзе Пётр Стэфаноўскі атрымаў званне ваеннага лётчыка. Два гады малады выпускнік абучае мастацтву ваеннага лётчыка маладых курсантаў. А ў 1931 годзе накіроўваецца на работу лётчыка-выпрабавальніка.
Нямала выпрабаванняў выпала на долю маладога, але вопытнага авіятара. У 1936 годзе разам з лётчыкам-выпрабавальнікам Э. Ю.Прэманам Стэфаноўскі, выпрабоўваючы плайнер, дасягнуў вышыні 10300 метраў і перакрыў сусветны рэкорд. Пра гэты сапраўдны подзвіг нашых лётчыкаў пісалі ўсе цэнтральныя газеты. 1939 год быў адметным у жыцці выпрабавальніка. За мужнасць і гераізм у час выпрабаванняў лётчык П. М. Стэфаноўскі адзначаецца оздэнам Чырвонай зоркі і ордэнам Леніна.
Вялікая Айчынная вайна страшэннай навалай уварвалася ў жыццё нашага народа. 3 першых дзён барацьбы палкоўнік П. М. Стэфаноўскі фарміруе знішчальны полк асобага прызначэння, у саставеякога былі лётчыкі- выпрабавальнікі. Ужо на восьмы дзень вайны воіны былі на фронце і вялі цяжкія паветраныя баі з фашысцкімі сцярвятнікамі. Уперадзе, як правіла, камандзір, паказваючы воінам прыклады гераізму, адвагі і лётнага майстэрства. Праз некаторы час Пятра Міхайлавіча адклікаюць з фронту і даручаюць узначаліць адзін з сектараў супрацьпаветранай абароны сталіцы. Лётчыкі-знішчальнікі пад камандаваннем Стэфоноўскага смела і мужна абаранялі Маскву.
Усё болып жорсткі характар набывалі ваенныя дзеянні. На асабістым рахунку Стэфаноўскага было ўжо 150 баявых вылетаў і чатыры знішчаных самалётаў праціўніка. Ваенныя дзеянні патрабавалі далейшага ўдасканалення авіяцыйнай тэхнікі. Пятра Міхайлавіча зноў прыцягваюць да выпрабаванняў. Ён прызначаецца начальнікам упраўлення навукова-выпрабавальнага інстытута Ваенна-Паветраных Сіл і ў 1944 годзе прысвойваецца воінскае званне генерал- маёра авіяцыі.
У пасляваенныя гады Стэфаноўскі працягвае актыўна працаваць над выпрабаваннямі авіяцыйнай тэхнікі. Адзін з першых асвоіў пілатаванне рэактыўных самалётаў МіГ-9 і Як-15. А ўвогуле за 31 год жыцця ў авіяцыі Пётр Міхайлавіч правёў выпрабаванні 316 самалётаў навейшых канструкцый. У 1948 годзе нашаму земляку прысвойваецца званне Героя Савецкага Саюза. Увогуле, ён узнагароджан трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Леніна, двума — Айчыннай вайны першай ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.
Апошнія гады жыцця Пётр Міхайлавіч займаецца актыўнай грамадскай работай. Ён часта выступае ў розных аўдыторыях. Настойліва працуе над кнігай “Трыста невядомых”, у якой паспрабаваў абагульніць вопыт цэлага перыяду станаўлення нашай авіяцыі. Гэта творчая работа выпушчана масавым тыражом. На жаль, у лютым 1976 года Пятра Міхайлавіча не стала. У Маскоўскай вобласці ў горадзе Шчолакава ёсць вуліца, названая ў гонар нашага земляка.