У лістападзе 1943 г. распачалося вызваленне Парыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікау. Але канчаткова вораг быу выбіты з нашай мясцовасці толькі у другой палове чэрвеня 1944 г. Адразу ж высветлілася: у раёне вялікая колькасць інфекцыйных хворых. I у першую чаріу сыпным тыфусам, малярыяй, дызентэрыяй. Гэтымі хваробамі немцы знарок заразілі вязняу Азарыцкіх канцэнтрацыйных лагераў з мэтай распаусюджвання цяжкіх захворванняу не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але і сярод байцоу наступаючай Чырвонай Арміі.
3 матэрыялау першай пасляваеннай канферэнцыі Парыцкай раённай партыйнай арганізацыі ( 27-28 ліпеня 1946 г.) бачна: да гэтага часу аднавілі сваю працу раённая бальніца, 3 урачэбныя пункты і 6 фельчарска- акушэоскіх пунктау.
У канцы 1940 - пачатку 1950-ых гг. калектыу бальніцы Шацілкаускай суднаверфі узначальвау урач Пётр Міхайлавіч Камінскі. Фельчарамтут працавала Аляксандра Станіславауна Грахоўская, аптэкарам - Вера Міхайлауна Вайц. Шацілкаўскі урачэбны участак узначальвалі Часнакова, Л.І. Сёмянцова, Р.М. Індых.
На пачатку 1960-ых гг. на базе Шацілкаўскага урачэбнага участка і бальніцы суднаверфі была створана медыка-санітарная часць Васілевіцкай ДРЭС.У 1961г. цэнтрам былога Парыцкага раёна становіцца г.Светлагорск. Раённай бальніцай стала медсанчасць ДРЭС.
Сістэма аховы здароуя г. Светлагорска адставала ад хуткага росту ^опатМедыкам даводзілася працаваць з вялікай нагрузкай.Прыём хворых алс^ццяуляуся у амбулаторыі, якая размяшчалася у невялікім будынку насупраць магазіна «Дружба». Амбулаторыя мела усяго 4 кабінеты: хірургіны, дзіцячы, працэдурны і тэрапеутычны, у якім у розны час прыём хворых вялі тэрапеут,акуліст і аталарынголаг.У будынку ж самой бальніцы (цяпер памяшканне станцыі хуткай дапамогі) былі размешчаны ложкі для парадііх і хірургічных хворых.
У 1964 г. медыцынскую дапамогу насельніцтву Светлагоршчыны аказвалі медыкі трох бальніц ( г. Светлагорск, г.п. Парычы, р.п. Сасновы Бор), 6 фельчарска-акушэрскіх пунктау. На заводзе штучнага валакна была створана медыцынская часць. Прыём хворых ажыццяуляуся і у новай трохпавярховай паліклініцы (цяпер скурна-венералагічны дыспансер),якая адкрылася ў 1963 г.
У 1967 г. Светлагоршчына мела раённую бальніцу на 400 ложкау, дзве бальніцы па 100 ложкау ( г.п. Парычы і р.п. Саеновы Бор) і дзве участковыя бальніцы у вёсках Давыдаука і Хутар (па 30 ложкау), медсанчасць ( завод штучнага валакна), скурна-венералагічны дыспансер,3 урачэбныя пункты, станцыю хуткай дапамогі, 2 фельчарскія здрауніцы, 21 ФАП, урачэбны участак у вёсцы Чэрнін. У горадзе і раёне працавалі 92 урачы, 429 медыкау з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, 30 фармацэўтаў.
Пашыралася спецыялізаваная медыцынская дапамога. Функцыяні- равгді 3 рэнтгенкабінеты, 7 фізіятэрапеутычных кабінетау.
На гэты час ( 1967 г.) Светлагоршчына мела 5 аптэк і 30 аптэчных пунктау. Светлагорская станцыя хуткай дапамогі, якая была створана у 1957 г., абслугоувала жыхароу горада і раёна.Свае службы хуткай дапамогі былі у г.п. Парычы і р.п. Сасновы Бор.
1970-ыя гг. былі адметнымі як ростам Светлагорска, так і пашырэннем устаноў аховы здароуя. Пачаў функцыяніраваць санаторый-прафілакторый завода штучнага валакна (1970г.),4-павярховы радзільны дом (1976), новая бальніца у г.п. Парычы (1978 г.), аптэка №168 у трэцім мікрараёне. Пры раённай бальніцы распачала работу цысталагічная лабараторыя. Хутарская і Давыдауская участковыя бальніцы, а таксама Чэрнінскі урачэбны участак былі рэарганізаваны ў ФАПы.
1980-ыя гг. - перыяд далейшага развіцця аховы здароуя Светлагоршчы- ны. ІІрацягвалася забудова гарадскога бальнічнага гарадка. У 1984 г. у трэцім мікрараёне Светлагорска адкрьшася новая дзіцячая паліклініка, разлічаная на 500 наведванняу у дзень. Новы будынак займела і дзіцячая бальніца (1988 г.).
1990-ыя гг. Змены, якія адбыліся у грамадстве, і у першую чаргу - развал СССР, мелі негатыуны адбітак і на ахову здароуя Светлагорпічыны. Зменшыліся фінансаванне, забеспячэнне медыцынскіх устаноу лекамі, новым абсталяваннем і г.д. Гэта у той час, калі Светлагоршчыну спаткала такая навала, як СНІД. Першыя носьбіты страшэннай хваробы былі выяулены у чэрвені 1996 г.
У І992г. у Светлагорску з’явіліся прыватныя стаматалагічныя кабінеты і установы камерцыйнай фірмы, што адчувальна палепшыла стан стаматалагічнай дапамогі насельніцтву. У 1995 г. адкрылася новая 7-павярховая раённая паліклініка, разлічаная на тысячу наведванняу у дзень. / 1990-ыя гг. распачау функцыяніраванне наркалагічны дыспансер на 45 ложкау, дзе ёсць і кабінет ананімнага лячэння.
Горад Светлагорск мае цэнтральную раённую бальніцу на 510 ложкау, паліклініку на 1000 наведванняу за змену, радзільны дом на 100 ложкау, жаночую кансультацыю, дзіцячую бальніцу на 100 ложкау, медсанчасць ВП “Хімвалакно”, стаматалагічную паліклініку, станцыю хуткай дапамогі, скурна - венералагічны дыспансер са стацыянарам на 50 ложкау, супрацьтуберкулёзны і наркалагічны дыспансеры. На прадпрыемствах горада 3 урачэбныя амбулаторыі і 15 здраупунктау. Функцыяніруюць занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, лячэбна - працоуны прафілакторый, санаторый - прафілакторый “Сярэбраныя ключы”. На тэрыторыі раёна - 27 федьчарска - акушэрскіх пунктау, Парыцкая гарпасялковая бальніца на 125 ложкау, бальніца рабочага пасёлка Сасновы Бор на 50 ложкау, 3 сельскія урачэбныя лабараторыі. У Светлагорску 5 аптэк і 5 аптэчных пунктаў першай групы. На тэрыторыі раёна 4 аптэкі (г. п. Парычы, р. п. Сасновы Бор, в. Давыдаука, в. Хутар) і 21 аптэчны пункт другой групы.