Сяргей Прач
На тэрыторыі Парыцкай,Чэрнінскай, Карпавіцкай і Якімаслабодскай валасцей першыя вучэльні і школы адкрываліся ў сярэдзіне XIX стагоддя.
У «Памятной книжке Виленского учебного округа на 1878 -1879 учебный год», выдадзенай у І879 годзе, падаюцца звесткі аб народных вучэльнях.
Парьцкая мужчынская народная вучэльня адкрыта ў 1852 годзе. У вучэльні вучыліся: у 1852 годзе — 21 навучэнец, у 1860 — 21, у 1879 — 42. На ўтрыманне вучэльні выдаткоўвалася 175 з дзяржаўнага казначэйства і 21 рубель ад сялянскайсуполкі. З 1872 года настаўнікам у вучэльні працаваў Рыгор Іванавіч Дзейкун.
Парыцкая жаночая народная вучэльня адкрыта ў 1862 годзе. Навучэнкі — 13 дзяўчынак. Настаўніца Марыя Дзейкун закончыла Парыцкую вучэльню дзяўчын духоўнага звання. Атрымлівала ў год 150 руб лёў. жалавання і кватэрныя.
Чырковіцкая народная вучэльня адкрыта ў 1863 годзе. Размяшчалася ў Грамадскім доме. На ўтрыманне вучэльні адпускалася з дзяржаўнага каз начэйства 125 і ад сялянскай грамады- 85 рублёў. Навучэнцаў-30 хлопчыкаў. Настаўнік - Вікенцій Падута, закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
Якімаўскаслабодская народная вучэльня адкрыта ў 1866 годзе. На ўтрыманне вучэльні адпускалася 125 рублёў ад дзяржаўнага казначэйства і 351 рубель ад сялянскай грамады. Настаўніца Любоў Хадаровіч закончыла Кіеўскую жаночую гімназію. Атрымлівала 160 рублёў у год жалавання і кватэрныя.Навучэнцы — 49 хлопчыкаў і адна дзяўчынка.
???…..зінская народная вучэльня адкрыта ў 1863 годзе. Навучэнцы — 39 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Настаўніца Шыманоўская закончыла Парыцкую вучэльню дзяўчын духоўнага ведамства. Атрымліва- …..? рублёў жалавання
…… народная дакументах Слаўн
ў вёсцы Славань у 1864 годзе. Нвйучэнцаў — 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка. Настаўніца Праскоўя Адамацкая закончыла Парыцкую жаночўю вучэльню духоўнага ведамства.
У 1860 годзе памешчыца Бабруйскага павета М. Я. Пушчына ў маёнтку сваім у Парычах заснавала вучэльню для дзяўчын духоўнага звання Мен- скай праваслаўнай епархіі. На падтрымку гэтай установы, якая складалася з 4 класаў, і якая ўтрымлівалася заснавальніцай і давала адукацыю бясплатна, выдаткоўвалася штогод каля 3000 рублёў з кабінета імператрыцы. Лік навучэнцаў у вучэльні складаў да 40.
У кнізе “Материалы для географии и статистики России». выдадзенай у 1864 годзе, даюцца звесткі аб утрыманні народных школ.
На ўтрыманне кожнай народнай школкі выдаткоўвалася 225 рублёў срэбрам у год. У тым ліку: настаўніку — 150, законанастаўніку — 50, на на- вучальныя дапаможнікі — 25. Пабудова памяшкання ўскладалася на сялян, а неабходны для гэтага матэрыял адпускаўся з казённых лясоў.
Прадметамі навучальнага курса народных вучэльняў з’яўляліся: закон божы (кароткі катэхізіс, свяшчэнная гісторыя), руская мова (чытанне па кні гах грамадзянскага ды царкоўнага друку і пісьмо); першыя чатыры дзеянні арыфметыкі; царкоўныя спевы.
У справаздачы аб царкоўна- прыхадскіх школах і школах пісьменства Менскай епархіі за 1890—91 год, выдадзеным у Менску ў 1864 годзе, падаюцца цікавыя звесткі аб школах пісьменства.
У Дуброўскім прыходзе меліся тры зменшаныя школкі пісьменства.
У вёсцы Дуброва змешаная школка пісьменства адкрыта ў 1886 годзе. Размяшчалася ў прыватнай нязручнай кватэры. Навучаннем у школе займаўся скончыўшы курс народнай вучэльні селянін Е. Ф. Шчарбіна, які атрымліваў 7 рублёў жалавання за навучальны час. У школе было 10 хлопчыкаЎ. Школка, адкрытая ў вёсцы Зарэчча ў 1889 годзе, размяшчалася ў наёмнай нязручнай кватэры. Навучаў народны настаўнік селянін Е. Я. Шчарбіна.Атрымліваў за навучанне 2 рублі 60 капеек жалавання. На- вучэнцаў у школцы 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі.
У вёсцы Пружынішчы школка пісьменства адкрыта ў 1885 годзе.
У Каралёўскаслабодскім пры ходзе змешаная школка пісьменства адкрыта ў 1889 годзе ў вёсцы Васілёўка. Размяшчалася ў наёмнай кватэры. Навучаў селянін Дзмітрук Мурашкевіч, які закончыў курс народнай вучэльні, з узнагароджаннем 8 рублёў за навучальны час. Навучэнцы — 12 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
Існаваўшая раней Коўчыцкая школка пісьменства закрылася з-за недахопаў сродкаў.
У Парыцкім прыходзе меліся 2 змешаныя школкі пісьменства: Казлоўская і Кнышэвіцкая.
Казлоўская школка пісьменства адкрыта ў 1886 годзе. Размяшчалася ў прыватнай нязручнай кватэры. Навучаў селянін Рыгор Мітраховіч з узнага- роджаннем 20 рублёў за зіму. Навучэнцаў у школе 21 хлопчык ды 4 дзяўчынкі.
Кнышэвіцкая школка пісьменства адкрыта ў 1888 годзе. Размяшчалася ў прыватнай нязручнай кватэры. Навучаў селянін Раман Сетун з узнагароджаннем 11 рублёў за навучальны час. У школе — 13 хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі.
У Чэрнінскім прыходзе 4 змешаныя школкі пісьменства зноў былі адкрыты ў 1890 годзе узамен раней існаваўшых школак у вёсках Майсееўка, Сякерычы, Сапейкаў і Пятровічы.
У вёсцы Чэрнін навучаў селянін Кірыла Русіновіч з узнагароджаннем 15 рублёў за зіму. Навучэнцаў у школе 11хлопчыкаў і адна дзяўчынка.
У вёсцы Вяжны навучаннем у школцы займаўся закончыўшы курс народнай вучэльні селянін Сямен Акуліч з узнагароджаннем 15 рублёў за зіму.
Іншыя дзве школы адкрыты ў Слабодцы і Гадунях.
У Чырковіцкім прыходзе змешаныя школкі пісьменства ў 1890годзе адкрыта ў весцы Здудзічы. Школка размяшчалася ў наёмнай нязручнай кватэры. Навучаннем займаўся селянін Рыгор Дзікун з жалаваннем 10 рублёў за зіму. У школцы было 8 хлопчыкаў і дзяў'чынак.
Школкі пісьменства, як бачна 3 пададзенай да кнігі ведамасці, размяшчаліся галоўным чынам у прыватных кватэрах, пераважна ў хатах бацькоў, а многія- у наёмных. Памяшканні, як не прыстасаваныя для
навучальных заняткаў, не вызначаліся зручнасцямі. Асобныя школьныя памяшканні мелі толькі некаторыя школкі.
У «Памятной книжке Минской губернии» за 1913 год адзначаюцца народныя вучэльні: Здудзіцкая, Коўчыцкая (Коўчыцы-1), Краснаўская, Чэрнінская, Чыркавіцкая, Славаньская, Яўтушкавіцкая, Якімаскаслабодская, Парыцкая муж чынская, Парыцкая жаночая , Парыцкая чатырохкласная і яўрэйская жаночая з падрыхтоўчым класам,Коўчыцкая Двухкласная яўрэйская (Коўчыцы-2), Парыцкая жаночая вучэльня духоўнага ведамства.
Заснавальніцай Парыцкай вучэльні духоўнага ведамства была выхаванка Санкт-Пецярбургскага патрыятычнага інстытута Марыя Якаўлеўна Пушчына, жонка дэекабрыста Міхаіла Іванавіна Пушчына, ма- ёнтак якога знаходзіўся ў Парычах. Вучэльня спачатку была трохкласнай, а потым рэарганізавана ў шасцікласную і пазней у васьмікласную. Выхаванкі гэтай вучэльні мелі права працаваць хатнімі настаўніцамі і настаўніцамі ў царкоўна-прыходскіх школах. Вучэльня ў 1915 годзе была эвакуіравана ў горад Уладзімір, дзе і спыніла сваё існаванне пасля 1917 года.
Такім Чынам, да 1917 года царкоўна-прыходскія колкі, народныя вучэльні ды змешаныя школкі пісьменства меліся ў вёсках: Чырковічы, Чэрнін, і Якімава Слабада, Славань,Дуброва, Васілеўка, Зарэчча,Казлоўка, Кнышэвічы, Вяжны, Здудзічы, Коўчыцы-1. Коўчыцы-2, Краснаўка, Яўтушкавічы (у цяперашні час — Прасвет) і ў мястэчку Парычы — усяго 19 школ, калі не лічыць яўрэйскіх хедараў у вёсках Давыдаўка, Печышчы ды Шацілкі.
“Светлагорскія навіны”, 11 снежня 1991г.
I ^мешагіая школка нісьменс
у 1890 іудае адкрыта ўве
Здудзічы. Школка
ся ў наёмнай нйзруедай кв ры. Навучаннем займаўся 1 лянін Рыгор Дзікун з жалаі нем 10 рублёў за зіму. цы было 8 хлопчыкаў і дзяў'іынак.
Школкі пісьменства, як :І ; на 3 пададзенай да кнігі в* маеці, размяшчаліся галоўн . чынам у прыватных кватэ{ пераважна ў хатах бацькоў» многія у ааёмных. , Пам; канні, як не прыстасавадыя ,
1 навучальных заняткаў, не значаліся зручнасцямі, Ае ныя школьныя памяшканні лі толькі недаторыя Школкі
У «ПамятцЫІ кннжке Мн кой губерннн» за 1913 год а начаювда
Славаі
ская, Яўтушкавіцкая, Якіма скаслабодская, Парыцкая м> чынская, Парыцкая жаноч Лаэыцкая чатырохкласная і рэйская жаночая з падрмхт чым класам. Коўчыцкая Дв: класная яўрэйская (Коўчыцы- Парыцкая жаночая зУчэлі духоўнага ведамства.
Заснавальніцай Парыцк вучэльні духоўнага ведамсті была выхаванка Санкт-Пеця бургскага патрыятычнага іі тытута Марыя Якаўлеўна Н шчына, жонка дэекабрыста І хаіла Іванавіна Пушчына, л ёнтак якога знаходзіўся ў Г
най. а потым рэарган1за«»т шасцікласную і пазней у ва< мікласную. Выхаванкі гэтай в чэльні мел^ права , працаваі хахнімі настаўніцамі і настаў! цамі ў царкоўна-прыходск школах. Вучэльня ў 1915 год; была эвакуіравана ў горад Уа дзімір, дзе 1 спыніла свае іся ванне пасля 1917 года.