У нашым раёне есць вёска Данілаўка.Вёска, якіх шмат на нашай зямлі. I усё такі для нас яна мае сваю адметнасць. Гэта адметнасць у тым, што тут 8 мая (26 красавіка па старому стылю)1883 года нарадзіўся ў сям’і селяніна Сцяпан Некрашэвіч - будучы мовазнавец, акадэмік Беларускай акадэміі навук. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, у так званага “дырэктара”, сярэднюю - у Палявежскай настаўніцкай семінарыі, якую скончыў у 1908 годзе, калі яму было 25 год. Пасля працаваў настаўнікам у пачатковай школе ў Новежскай геберні. У 1911-1913 годзе настаўнікам школы ’’Таварыства цвярозасці” ў Вільні.
Адначасова вучыўся ў Вілінскім настаўніцкім інстытуце, які скончыў у 1913 годзе. Затым праца ў пачатковай школе ў мястэчку Дагоза, Дзвінскага павета. У 1914 годзе Сцяпан Міхайлавіч быў мабілізаваны ў армію і пасланы на румынскі фронт. На вайне Некрашэвіч трапіў пад ўплыў Беларускага нацыялізму. Сцяпан Міхайлавіч не прыняў кастрычніцкую рэвалюцыю, пераварот, не зразумеў ягонай сумнасці. Адмаўляючы класавую барацьбу, ён лічыў, што галоўнымі пытаннямі ў жыцці беларускага народа застаецца нацыянальнае пытанне.
У выіку распаду беларускай сацыялістычнай грамады ў 1918 годзе ўзнікла Беларуская партыя сацыялістаў- рэвалюцыянераў (БПС-Р) партыя беларускіх эсэраў, якая папоўнілася за кошт левых і правых эсэрскіх арганізацый. Яна абапіралася на заможняе сямейства, дробную буржуазію, нацыянальную інтэлігенцыю. Адным з кіраўнікоў гэтай арганізацыі стаў Некрашэвіч.
Дэмібілізавалі яго ў 1918 годзе. Нейкі час ён жыў ў Адэсе. Там кіраваў беларускай секцыяй пры губернскім адзеле народнай асветы і вёў арганізацыйную і культурна-масавую работу сярод дэмабілізаваных салдат, беларусаў-бежанцаў, што апынуліся ў гэтым горадзе. Дзяніца ў Адэсе было адкрыта “30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія ў тым ліку 4 класаў”. У Адэсе Сцягіан Некрашэвіч паступіў у Вышэйшы міжнародны інстытут, дзе аднак праслухаў толькі два першыя курсы. Некрашэвіч загадваў беларускай секцыяй пры Адэскім губерскім адзеле народнай асветы.
13 студзеня 1919 года старшыня Беларускага Нацыянальнага цэнтра звартаўся да камандуючага вайскамі цэнтра. Антанты да генерала Бертго аб стварэнні заходняй Беларускай зямлі. Гэта арганізацыя значылася ў Адэсе “Беларускі нацыянальны цэнтр”. Сфарміраваны з большасці грамадскіх і нацыянальных арганізацый Беларусі, узняў па сябе ў гэты цяжкі момант фарміравання тутэйшага ўрада, а таксама і арганізацыю беларускай арміі, якая мае мэту, як і добраахвотніцкая армія барацьбу з бальшавікамі. Некрашэвіч абяцаў стварыць са сваіх землякоў, якія прыбылі з Беларусі, вайсковы кантынент, колькасцю да 40 тысяч чалавек. Але з гэтай задумы нічога не выйшла.
Выступаючы на пасяджэнні круглага стала гісторыкаў Гісторыка Беларускага Дзяржаўнага універсітэта ў 1988 годзе М.С. Станкевіч адзначыў “Усе дэкрэты Леніна, а таксама былых народных камісараў заходней вобласці і фронту прызнаць для беларусі несапраўднымі. А да ўстанаўлення законаў Беларускай Народнай Рэспублікі ўсім установам карыстацца законамі былога Часовага ўрада Расійскай рэспублікі і рабіць свае анты ад імя Часовага Беларускага урада”. Пастанова принята Радай БНР і падпісана Старшынёй народнага сакратарыята БНР І.Варансам. 3 улікам гэтага і трэба ацэньваць дзейнасць Лёсіна, Луцкевіча, Некрашэвіча. Яны былі не толькі культурнымі дзеячамі. У гэты момант яны з’яўляюцца лідэрамі палітычных партый і арганізацый. Культурнай дзейнасцю яны не занімаюцца, яны займаюцца палітыкай. Калі закончылася грамадзянская вайна, яны вымушаны былі прызнаць Савецкую ўладу. Многія з іх вярнуліся ў БССР і пасля працавалі ў навуковых і культурных установах. 4 сакавіка 1920 года на з’ездзе ў Мінску БПС-Р вымушана была адмовіцца ад узброенай барацьбы супраць савецкай ўлады. Бальшавікі Беларусі, не спыняючы ідэйна - палітычнай барацьбы з БПС-Р, падтрымлівалі яе выступленні супраць польскіх інтэрвентаў, 29 красавіка 1920 года ЦК КП(б)ЛіБ згодна указанию ЦК РКП(б) увёў сваіх прадстаўнікоў у беларускі паўстаніцкі камітэт, арганізаваны ў Менску беларускімі эсэрамі. Пасля вызвалення Беларусі Белапалякаў БПС-Р адмовіўся прызнаць дэкларацыю аб велічэнні незалежнай БССР. 25 снежня на з’ездзе Беларуска партыі эсэраў у 1920 годзе, які адбыўся ў Менску менавіта Некрашэвіч, як сведчаць архіўныя дакументы, патрабаваў, каб гэта партыя перайшла ў падполле і пачала актыўна ўзброенную барацьбу з камуністамі.
Але хутка ён адыходзіць ад палітыкі і займаецца навуковай працай.
Навуковая дзейнасць
Менавіта ў канцы 1920 года і ў пачатку 1921 года ў народным камісарыяце асветы БССР паўстае пытанне аб арганізацыі першага навукова-даследчага цэнтра ў рэспубліцы - 1921 года Інстытута беларускай культуры. 27 студзеня ў будынку наркамата сабралася каля 50 прадстаўнікоў культуры з многіх гарадоў рэспублікі. Быў заслуханы даклад С.М. Некрашэвіча аб беларускім культурным адраджэнні, з якога вынікала, што трэба арганізаваць “адпаведную лабараторыю і назваць яе інстытутам беларускай культуры - пры самай шырокай дапамозе, нашай сацыялістычнай улады, якая павінна згуртаваць вакол сябе ўсе беларускія сілы.” Аднак заснаваць Інбелкульт у той час не ўдалося.
Прычым адсутнасць адпаведнай колькасці кваліфікацыраванных кадраў, матэрыяльных сродкаў, будынка грунтоўнага плана. Ідэя зусім прапала пра стварэнне ІБК. Яна была рэалізавана ў форме навукова-тэрміналагічнай камісіі. Для дальнейшага развіцця навукі ў Беларусі патрэбна была рэалізацыя Інбулкульта ў Акадэмію навук. Членам урадавай камісіі па падрыхтоўцы яе быў прызначаны Некрашэвіч. Пастановай СНК БССР ад 26 снежня 1928 года ён быў зацверджаны правадзейным членам і віцэпрэзідэнтам новастворанай Беларускай акадэміі навук. Адначасова ён быў дырэктарам алафмічнага Інстытута мовазнаўства, старшынёй правапіснай і аспіранцкай камісіі, па ўкладанню слоўніка жывой беларускай мове, а з 1 студзеня 1928 года і старшынёй галоўнай навукі пры Народным камісарыяце асветы. На 8 і 9 Усебеларускіх з’ездах саветаў С.Некрашэвіч выбіраўся членам ЦВК БССР.
Улетку 1930 года яго арыштавалі па беспадстаўным абвінавачванні ў так званым нацыялізму. I ў красавіку 1931 года выслалі на пяць гадоў у горад Сарапул, Удмурскай АССР. Ен працаваў там планавіком - эканамістам у арцелі інвалідаў, потым бугалтарам “Злато-зерно”. Пастановай асобай нарады НК УС СССР 1936 годзе тэрмін высылкі быў працягнуты яшчэ на два гады, а ў канцы 1937 года яго зноў арыштавалі, прывезлі ў Мінск і 20 снежня 1937 года жыццё яго абарвалося.
Навуковая дзейнасць разгортвалася ў некалькіх напрмках. А асноўны з іх быў лексікаграфічны. Як старшыня навукова-тэрмінолагічнай камісіі, ёй непасрэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў. Апрацаваная і зацверджаная камісіяй Інбелкульта навуковая тэрміналогія спачатку ацэньвалася ў “весніку народнага камісарыята асветы СССР”, а з 1927 года выдавалася асобнымі выпускамі. За 8 гаодоў выйшла 23 выпускі. У 1925 годзе ў Інбелкульце вырашылі распачаць ўкладанне слоўніка жывой беларускай мовы. Слоўнік, паводлі яго кіравання, мусіў быць тлумачальны, каб адпарадкаваць з навуковымі каментарыямі. Крыніцай лексічнага матэрыяладля слоўніка былі вылучаны народныя словы, літаратура, папярэднія лексікаграфічныя працы.
Матэрыялы дапамагалі збіраць студэнты і краязнаўцы. Картатэка хутка расла. Да канца 1927 года налічвалася звыш 400 тысяч адзінак. 20 лістапада 1929 года быў зацверджаны канчатковы слоўнік і камісія пачала апрацоўку слоўнікавых артыкулаў на літару “А”. Аднак у сярэдзіне 1930 года, пасля арышту С. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў, праца над слоўнікам была спынена, а багатая картатэка і слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1922 годзе Некрашэвіч і Байкаў пачалі распрацоўку перакладных слоўнікаў. У 1926 годзе яны выдалі “Беларуска-расійскі слоўнік”, а ў 1928 - “Расійска-беларускі слоўнік”.
Гэтыя слоўнікі сталі прыкметнай з’явай у гісторыі нашай нацыянальнай лексікаграфіі. Адначасова з лексікаграфіяй Некрашэвіч працаваў і над правапісам. Вялікую ролю адыграў яго ранні “Правапіс стрэчных дзеяслоўных форм”. Аб’ектам навуковых даследванняў С. Некрашэвіча была і беларуская дыялекталогія. Разам з П.Бузуном ён склаў ў 1927 годзе “Праграму для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак”, удзельнічаў у складанні інструкцый і праграмы па збіранню народнай лексікі для слоўнікаў жывой беларускай мовы. У 1929 годзе апублікаваў вялікі нарыс “Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна”. Сцяпана Некрашэвіча цікавіла і гісторыя беларускай мовы.
Шмат увагі надаваў Некрашэвіч стварэнню школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Ён быў аўтарам першага паслярэвалюцыйнага “Беларускага лемантара”, які выдаваўся шэсць разоў, і першай паслярэвалюцыйнай школьнай чытанкі “Роднае слова”.
У саатарстве з Байковым і Багдановічам С. Некрашэвіч склаў дапаможнік “Наша слова - ніва ды машына”. Гэтыя падручнікі былі напісаны з улікам канкрэтных умоў тагачаснай Беларусі, сталі асновай для дальнейшых выданняў нацыянальнай вучэбнай літаратуры.