У ХУІ стагоддзі наш край, як і ўся Беларусь, уваходзіў у склад дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае. Гэта дзяржава, сталіцай якой быў Вільна (Вільнюс) аб’яднала беларускія, літоўскія, украінскія і частку рускіх зямель ад Балтыйчкага да Чорнага мора. Дзяржаўнай мовай ВКЛ была беларуская мова. У сярэдзіне ХУІ стагоддзя правіцелем Княства - вялікім князем стаў Жыгімонд (Сігізмун II Аўгуст), які адначасова быў выбраны і каралем Рэчы Паспалітай - польскай дзяржавы.
Дакумент, знойдзены ў архіве - гэта прывілей (грамата на валоданне зямлей), выдадзены ў Варшаве
15 ліпеня 1560 г. Жыгімондам 1 Аўгустам (дакладней, копія гэтага прывілея, зробленая ў 1798 годзе). У прывілее запісана, што зямельнае валоданне пад назвай Востраў Шатылінскі, на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіна, у Рэчыцкім павеце пасля смерці яго папярэдняга ўладальніка - Рамана Шацілы перадаецца новаму ўладальніку - Ждану Мацкевічу, у пажыццевае ўладанне з абавязковым выкананнем вайсковай службы.
Такі прывілей - звычайны для ХУІ стагоддзя. Сотні падобных грамат выдаваліся правіцелямі усіх еўрапейскіх краін згодна існаваўшаму тады правілу: кожны феадал, які нес службу ў каралеўскім або княжацкім войску, атрымліваў за гэта ад князя маёнтак. Аднак, для нас даны прывілей мае вялікую гісторыка-краязнаўчую каштоўнасць: ён не толькі дае нам новую дату, ад якой можам зараз адлічваць узрост горада, але і многае расказвае аб нашай мясцовасці ў мінулым.
Хаця ў дакуменце і не дадзена самой назвы вескі Шацілкі, але згодна заключэнню вядучага гомельскага спецыяліста па тапаніміцы А.Ф. Рогалева добра вядомага тым, хто цікавіцца паходжаннем старадаўніх назваў, найменне "Востраў Шатылінскі” належала валоданню, узнікшаму побач з Шацілкамі. Адзначым - у тым жа архіве знойдзены яшчэ адзін цакумент за І805- I815 гг., у якім запісана, што дваранскі род Манкевічаў бярэ пачатак з маентка "Востраў Шацілкі”.
Па знойдзенаму прывілею мы даведаліся, што веска Шацілкі ў ХУІ ст. уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета I стаяла на Горвальскім тракце. Горваль - веска на беразе Бярэзіны ў Рэчыцкім раёне, таму відавочна, што Горвальскі тракт - шлях, які веў напэўна, з Бабруйска праз Парычы ўздоўж ракі - Горвальскі тракт - гэта самая старацаўняя назва, існаваўшая ў нашым населеным пункце, якую мы зараз ведаем.
Таксама ў прывілеі даклацана гаворыцца, што паселіішча было на гары. Дзе ж тая гара або ўзвышша? Старажылы павецамляюць, што яшчэ некалькі дзесяткаў гацоў назад рэчышча Бярэзіны на ўчастку паўдневай ускраіны горада (у раёне электрастанцыі) знаходзіцца некалькі правей таго месца, дзе рака працякае ў наш час. На правым беразе старога рэчышча было узвышша, на якім ў пачатку нашага стагоддзя стаялі двары. У вынІку некалькіх веснавых моцных паводкаў Бярэзіна змяніла рэчышча і ўзвыша апынулася на левым беразе, паміж новым і старым рэчьшчамі. Таму людзі паступова перасяліліся на новы правы бераг. А яшчэ пазней веснавыя навадненні змылі і само ўзвышша - зараз на гэтым месце пясчаная водмель, якая зарасла дрэвамі I хмызняком.
I, нарэшце, даведаемся аб адным з першых жыхароў вескі - Рамане Шаціле ( а магчыма ён быў і заснавальнікам пасялення). Самае цікавае, што карэнныя шацілкаўцы таксама лічаць, што першым пасяленцам быў чалавек па прозвішчу Шаціла. Зараз гэтыя вусныя звесткі пацвердзіліся дакументальна.
Відавочна, што Р. Шаціла не меў нашчадкаў, таму вялікі князь перадае землі і маентак новаму ўладальніку - Ждану Манкевічу. Тут мы так сама назіраем сувязь часоў: многія карэнныя шацілкавічы маюць прозвішчы Манкевіч. У той час, па закону, маентак перадаваўся старэйшаму сыну ў сям’і, а астатнія нашчадкі, не атрымаўшыя зямельных уладанняў ператвараліся ў шляхцічаў, сацыяльнае становішча якіх мала адрознівалася ад сялян і рамеснікаў.
Са зместу знойдзенага дакумента ясна, што і да 1560 гоца Шацілкі існавалі не менш некалькіх дзесяткаў гадоў і магчыма будуць атрыманы больш старадаўнія звесткі аб мінулым нашага горада.
С.Н. Прач