Жыў-быў адзін селянін, і было ў яго трое сыноў. Хлопцы хвацкія. Працаваць пойдуць, то нікога да сябе і блізка не падпусцяць, а адпачываць стануць, дык песні наўкола нясуцца, не заціхаюць. Тады ўжо людзі гавораць:
-Вось Лаўрэн са сваімі зацягнуў.
-А чаго яму не спяваць? Усё атрымліваецца належным чынам: гаспадарка слраўная, зямлі хапае, то і спяваецца весела.
-Сыны — што тыя мядзведзі. Дапамогі чалавек дачакаўся, яму лягчэй будзе.
Але была адна рыса ў Лаўрэна, якая надзвычай турбавала вяскоўцаў: любіў чалавек узяць тое, што дрэнна ляжала. Вось толькі адвярніся, то нейкай рэчы і не адшукаеш потым. Пачнеш дапытвацца — ніхто не бачыў, ніхто нічога не ведае, а сам Лаўрэн, калі да яго з запытаннем звярталіся, адказваў:
-Глядзець трэба лепей.
-То ж глядзеў. Не адварочваўся нават.
-Нічога, братка, не зробіш. Здўдзілі тваю штуку. Бачыш, нікога не было, а рэчы не далічыўся. Здўдзілі, — толькі і паўтараў Лаўрэн, а сам хаваў усмешку ў бараду ды хутчэй выбіраўся далей ад таго месца, дзе яго маглі западозрыць у непажаданым занятку.
Неяк прыйшоў ён да старога дзеда пасядзець, а той, небарака, забедна жыў, не было ў яго чаго і ўзяць. Лаўрэн туды-сюды круціў галавой, але гаспадар нават і не пава- рочваўся ў яго бок, ведаў жа, ціто няма нічога такога, што выклікала б цікавасць гэткага торбахвата. Пагаманілі, пакурылі, паплявалі на гліняную падлогу, і Лаўрэн устаў:
-Добра, дзедку, пайду. Пасядзеў — І пара дахаты.
-Яно-тотак...
-Можа, якую працу зраблю яшчэ ў хаце.
-Без працы не сядзіш? Усё корпаешся?
-Паціху.
-Не сядзіцца табе?
-Як стану старым, то тады і адсяджу ды адляжу сваё.
=I то праўда. А чаго ты прыходзіў да мяне?
-Ды...
-Не памятаеш?
-Чаму ж не. Адведаць.
-Дзякуй табе, братка, што мяне, старога, не забываеш.
-Ды як жа можна? Вы ж яшчэ з маім бацькам- нябожчыкам сябравалі.
-Ага, было такое. Раслі разам, але забрала яго ўжо даўно сырая зямелька.
-Ну, то бывайце здаровы.
-I ты будзь, Лаўрэнка.
Госць пайшоў, а гаспадар дачакаўся, пакуль той ады- дзецца, і зарагатаў:
-Ой, Божачка! Ой, родненькі! Украсці ў мяне нешта хацеў!
Засопся ажно, смеючыся, але потым спалохана азірнуўся:
-Няўжо?..
Крутнуўся да дзвярэй. Не, не было таго, чаго шукаў. Старога прарвала:
-Ах ты, злыдзень! Каб жа табе сёння не спалася! Ук- раў! Не пашкадаваў! Украў!
Аказалася, што Лаўрэн, адыходзячы, забраў і калоду, на якой сядзеў. Адзінае, што было з мэблі ў хаціне.
-Каб жа цябе скасавурыла, калі і гэта табе спатрэбілася!
Калода, ведама ж, была зусім не ратрэбна Лаўрэну, узяў проста з-за таго, што болей і прыхапіць не было чаго.
Так і атрымалася, што людзі паміж сабой сталі Лаўрэна зваць не іначай як Здудзічам. Так і казалі:
-Глядзіце, браткі, Здудзіч падыходзіць.
-Ага, каб чаго не ўхапіў.
-Гэты можа.
Але аднаго разу Лаўрэн разам з сынамі зрабіў такое, з чаго і зараз вяскоўцы рагочуць, калі прыгадаюць. А вый- шла вось што. Ехаў неяк багаты памешчык. Як і заведзена, у карэце шыкоўнай, запрэжанай шасцерыком, з фурманам, з лёкаямі. Дабіраўся да сябрука, якога даўно не бачыў. Перапісаліся і вырашылі, што трэба спаткацца. А дарогі тады былі амаль такія, як і сёння: дзе добра, а дзе і не ўбіцца. Пан пакручваўся і пастаянна падганяў фурмана.
-Нельга, паночку, — адказваў той.
-Чаму?
-Таму што дарога благая. Каб жа чаго не здарылася.
-Я загадваю!
-Воля ваша.
Як прыджгнуў коней фурман, а тыя як панеслі, то ляцелі, здавалася, капытамі зямлі не дакранаючыся. Пёрлі так, што ажно грукацела навокал. I наскочылі. Не паспеў фурман затрымаць спалоханых жывёлін, і яны на ўсім скаку ўляцелі ў балаціну. Так карэта села, што і колы патапіліся, а па- мешчык сабе нос моцна расквасіў і выў, на чым свет стаяў:
-Што ты нарабіў, галгане?
--Але ж я гаварыў.
-Заб’ю! Дзе нашы гайдукі?
-Без памяці ляжаць, паразбіваліся.
-Тады шукай людзей, каб карэту маю выцягнулі!
Выскачыў фурман на дарогу, а тут якраз, нібыта па загаду, сунуўся Лаўрэн з сынамі:
-Дапамажыце, родненькія! .
Пераглянуліся бацька з сынамі:
-Пайшлі.
Як уперліся, то і выцягнулі карэту. Памешчык узрада- ваўся, залатбвак пару ім даў. Сяляне і зніклі адразу.
-Паганяй! — загадаў пан.
Але тут пачуўся спалоханы голас фурмана:
-Пане!
-Што яшчэ?
-Яны ж... гэта... калёсы спёрлі!
3 таго часу не толькі Лаўрэна Здудзічам, але і сыноў ягоных Здудзічамі сталі зваць. Вось адкуль назва такая дзіўная з’явілася.
Гомельшчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў/Склад.,запіс, апрац.А.М.Ненадаўца.-Мн.:Беларусь, 2001.-415с.:іл.-(Мой родны кут). С 369-371