3 1946 г. у Парыцкім раёне функцыяніравалі раённая бібліятэка, 1 сельская бібліятэка і 13 хат - чыталень. У 1960 г. дапаслуг насельніцтва была раённая бібліятэка, 9клубных і 11 сельскіх бібліятэк. А ужо у 1980 г. у Светлагорскую раённую бібліятэчную сістэму уваходзілі 40 бібліятэк, 35 з іх абслугоувалі выключна сельскае насельніцтва. Зараз у горадзе працуюць 4 дзіцячыя, 3 дарослыя бібліятэкі і 1 бібліятэка сямейнага чытання. Цэнтральная бібліятэка - 70-тысячны фонд, якім карыстаюцца каля 6000 чытачоу.Ім выдаецца да 100000 экз. друкаванай прадукцыі у год.
Лепшымі мастацкай самадзейнасці раёна з’яуляюцца: народны тэатр «Спадчына»гарадскога цэнтру культуры, ансамбль народных інструментау “Сувенір” школы мастацтва, народны фальклорны ансамбль “Весялухі” раённага Дома культуры, народны фальклорны ансамбль “Маладзіцы” Баравікоускага СДК, народны ансамбль народнай песні «Радасцея» Прудкоускага СДК, народны фальклорны ансамбль «Сузор’е» Якімавасла- бадскога СДК, народны ансамбль « Натхненне » Парыцкага ДК, народны ансамбль танца « Чабарок » гарадскога цэнтра культуры, танцавальны калектыу « Забава » Сасноваборскай музычнай школы, дзіцячы ансамбль народнага танца« Задорынка » ДКЭ, узорны танцавальны калектыу «Сонейка» гарадскога цэнтра культуры, народная эстрадная студыя «Ліра» і народны духавы аркестр “Гелікон” гарадскога цэнтра культуры. Нельга не сказаць пра карцІнную галерэю “Традыцыя”,якая адкрылася у 1992 г. Штогод галерэя праводзіць выставы творау Светлагорскіх мастакоу і зна - камітых мастакоу Беларусі, а таксама выставы дзіцячых малюнкау. Наладжваюцца экскурсіі і урокі выяуленчага мастацтва. У мастацкім фондзе галерэі 125 творау вядомых мастакоу Беларусі. У 1995 г. галерэі “Традыцыя”прысвоена імя Германа Пранішнікава.
Светлагорскі музей гісторыі горада адкрыты 30 снежня 1978 г. на грамадскіх пачатках як краязнаучы. А з лістапада 1979 г. як музей гісто- рыі горада.
Штогод музей наведваюць каля 15000 чалавек. Для іх праводзяцца экс- курсіі па рознай тэматыцы. Наладжваюцца сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, ганаровымі грамадзянамі горада, з творчымі людзьмі Светлагор- шчыны і інш. У выставачнай зале штогод адбываюцца 10-12 выстау па рознай тэматыцы. Экспануюцца творы мясцовых мастакоу і школьнікау. Нярэдка выставы прывозяцца з іншых гарадоу, музеяу і прыватных калек- цый.