В. ЛЮТЫНСКІ., гісторык-краявед
«Навальніца 12-га года» закранула сваім чорвым крьшом і нашу зямлю (у той чяс тэрыторыя сучаснага Светлагорскага раёна ўваходэіла ў склад Бабруйскага і Рэчыцкага паветаў Мінскай губерніі). На жаль, у гістарычнай літаратуры падзеям, якія адбываліся тут амаль не нададзена належнай увагі. Аднак крупінкі цікавых для нас фактаў раскіданы па багатых архіўных дакументах, ва ўспамінах і працах польскіх аўтараў.
Як вядома, асноўныя ваенныя дзеянні паміж напалеонаўскай і расійскай арміямі адбываліся больш на поўнач — спачатку ў Беларусі, пазней у Расіі і зноў на нашай шматпакутнай зямлі. Але спакою жыхары краю не бачылі—гарачы подых вайны дайшоў і сюды. 3 набліжэйнем іншаземных, ворагаў усю тэрыторыю Бабруйскага і Рэчыцкага паветаў кантралявалі конныя раз’езды з Бабруйскай крэпасці. Разведчыкам вельмі дапамагала мясцовае насельніцтва. Камендант крэпасці генерал-маёр Г. А. Ігнацьеў. які адначасова з'яўляўся губернатарам неакупіраванай часткі Мінскай губерніі, рассылаў памешчыкам, усім жыхарам прадпісанне, у якім патрабаваў аказваць супраціўленне захопнікам, а ў выпадку нашэсця захавацца ў лясах, знішчаць завасы хлеба і іншага харчавання.
Невялічкія баявыя стычкі успыхваюць на правым бераа Бярэзіны. У адным з данясенняў Ігнацьева камандуючаму другой рускай арміі П. I. Баграціёну чытаемі: «Учора раніцай ідучы з Мазыра ў Бабруйск з казакамі Ісаева есаул Матушкін сустрэўся з варожым эскадронам, які быў пасланы з сяла Вільчы праз Брожу к мястэчку Парычы для фуражоўкі, ударыў непрыяцеля, рассеяў ўвесь эскадрон, некалькі чалавек пакалоў, а чатырох узяў палон. Звы гэтага адбіў у ворага нарабаваны абоз з 26 павозак. У той час, калі казак рассыпалі непрыяцельскі эскадрон каля Глебавай Рудні, пасланы ў сяло Бражу маёр Тарнональскага пяхотнага палка Левандоўскі з 30 казакамі сустрэўся з рэшткамі разбітага эскадрона каля самой вёскі, разбіў увесь... 15 чалавек палажыў на месцы, пяць узяў у палон. У тым ліку аднаго унтэр- афіцэра. Захоплена 11 коней, з нашага боку няма ніводнага чалавека забітага або параненага». У другім данясенні Баграціёну ад 20 ліпеня Ігнацьеў паведамляў, што той жа есаул Матушкін сустрэў паміж Глебавай Рудняй і мястэчкам Парычы непрыяцельскі атряд. Матушкін разбіў атрад, адбіў абоз з соллю, вызваліў 21 палоннага з мясцовага насёльніцтва, якіх вялі з сабой напалеонаўскія салдаты.
У другой палавіне ліпеня налалеонаўскія войсхі пачынаюць наступленне на поўдзень Беларусі. Стратэгічную важнасць Бабруйскай крэпасці добра разумеў Напалёон. Таму для яе ўзяцця і дзеянняў супраць рускага корпуса Ф. ф. Эрцеля, які знаходзіўся ў раёне Мазыра, ён вылучыў 15-тысячную групу войскаў на чале з адным з лепшых генералаў Я.Дамброўскім. Гэтыя войскі пачалі рух з-пад Магілёва на Быхаў—Рагачоў і выйшлі ў міжрэчча Дняпра і Бярэзіны. 17-ая польская дывізія (Польшча была саюзнікам Францыі) размясцілася ля Побалава і дзейнічала ў нікірунку Бабруйска і Рагачова, а чацвёрты корпус заняў Парычы, якія займалі важнае становішча на тракце ад Бабруйска на поўдзень і кантраляваў раён Рагачоў — Горваль — Парычы — Глуск. Такім чынам, Бабруйская крэпасць апынулася ў асадзе. Але сіл для актыўных дзеянняў у Дамброўскага не хапала, таму, асабліва пасля паражэння ў бітве пад Гарбацэвічамі, актыўнасці не праяўляў. Толькі невялікія атрады польскай кавалерыі гойсалі па вёсках, праводзячы фуражоўку, у большасці выпадкаў з дапамогай рабавання.
Праз некаторы час злучэнне русхіх войскаў на чале з генералам А. А. Залольскім з дапамогай украінскага апалчэння выбіла французаў і палякаў з Рачыцы, Жлобіна, і Рагачова. У верасні ваенная навала скончылася. Толькі там-сямпа навакольных лясах бадзяліся марадзёры (мірадзёры. як называлі іх сяляне).
У Рэчыцы знаходзіліся эвакуіраваныя з Мінска чыноўнікі губернскага кіравання і казённай палаты, якія і ў цяжкі ваенны час не забывалі збіраць падаткі з насельніцтва. Напалеонаўскае нашэсце адмоўна адбілася і на стане гаспадаркі, сяляне ў гэтым годзе, які быў названы імі «разароным”, не пасеялі азімы хлеб, таму што амаль усе былі заняты перавозкай харчавання і фуражу ў Баб- руйскую крэпасць, а пасля ў наступаючую расійскую армію,выконвалі шматлікія іншыя павіннасці. Сотні мужчын — продкаў жыхароў Светлагоршчыны — неслі ратную службу ў расійскім войску.
Вось ужо міае 180 гадавін той, здаецца, такой далёкай вайны. Але вёлічныя і трагічныя падэеі 1812 года назаўсёды застануцца ў гістарычнайг памяці ўдзячных нашчадкаў.
“Светлагорскія навіны”, 1993, студзень