І.Грабянчук, настаўнік гісторыі СШ№10
Са старадаўніх часоў Шацілкі былі населены прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя. Звычайна яны сяліліся так званымі «аколіцамі» — асобныяіі насе-леннымі пунктамі. У гэтых аколіцах большасць складалі аднадворцы, гэта значыць тыя асобы, якія пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі не змаглі ў афіцыйным парадку даказаць сваіх правоў на дваранскае паходжанне. Ако- лічныя шляхціцы жылі на ўласных невялікіх кавалках зямлі, іншыя былі паселены ка казённых ці ўладальніцкіх землях.
У сярэдзіне 19 ст. Шацілкі з'яўляліся казённым маёнткам. Гаспадарчыя справы тут ішлі не вельмі ўдала. Напрыклад, газета «Мінскія губернскія ве- дамасці» 24 верасня 1854 г. пісала, што для папаўнення нядоімкі, якая накапілася за жыхарамі Шацілак, з таргоў будзе прадавацца іх рухомая маёмасць. Цікава адзначыць, што ўся гэта маёмасць была ацэнена ў 412 рублёў. У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя распрацоўваўся праект стварэння арэнднай фермы ў казённым маёнтку Шацілкі, але так і не быў рэалізаваны.
У жніўні 1869 г. дваранін Павел Саковіч атрымаў у арэнду незабудаваны ўчастак зямлі ў маёнтку Шацілкі. На працягу гэтага і наступнага гадоў гаспадарчыя работы тут праводзіліся старанна і ў адпаведныя тэрміны. Тым не менш, у 1871 г. Мінскае губернскае ўпраўленне дзяржаўнымі маёмасцямі кантракт з Саковічам аб арэндзе скасавала.
Справа ў тым, шір П. Саковіч не змог своечасова ўнесці арэндную плату. Пасля таго, як участак быў адабраны і прададзены з таргоў дваранцы Праскоўі Цёмнікавай, высветлілася ячэ адно парушэнне кантрактных умоў. Аказалася, што Саковіч фактычна перадаў права арэнды мясцоваму шляхціцу Феліксу Бажычку, а гэта нельга было рабіць без узгаднення з губернскім упраўленнем дзяржаўных маё- масцей. Да таго ж, Ф. Бажычка быў каталіцкага веравызнання, а гэта акалічнасць пазбаўляла яго права на арэнду.
Тут трэба зрабіць неабходныя тлумачэнні. Пасля падаў лення паўстання 1863 г. у Беларусі расійскі ўрад не давяраў мясцовым памешчыкам, якія ў большасці сваёй былі католікамі. Таму ён актыўна раздаваў землі рускім памешчыкам і чыноўнікам. Такім чынам, прыналежнасць да каталіцкай веры ў дадзеных аб- ставінах станавілася сур'ёзнай перашкодай для таго, каб набыць зямлю ці атрымаць яе ў арэнду.
Праскоўя Цемнікава хацела таксама перадаць права арэнды Феліксу Бажычку, але гэтага зрабіць ёй не дазволілі ўлады. Фактычна на паўгода, з красавіка па кастрычнік 1871 г., маёнтак Шацілкі заставаўся без гаспадара. За гэты час гаспадарка панесла страты ў памеры 16 руб. 57 3/4 кап. У параўнанні з сучасным маштабам цэн гэта лічба можа паказацца проста забаўляльнай...
Але ў тыя часы было не да жартаў. У такіх даволі складаных умовах уладальнікам Шацілак стаў расійскі чыноўнік Акінфій Фёдаравіч Скалаў. Гэта адбылося ў кастрычніку 1871 г. Шацілкі ён атрымаў з імператарскага дазволу ў выглядзе ўзнагароды за службу.
У 1872 г. у маёнтку налічвалася 1716 дзесяцін зямлі (1 дзесяціка - 1,09 га). Меліся тут карчма, рыбная лоўля і прыстан, якія прынослі ў год 205 рублёў пры бытку. Пры Скалавых таксама ўсёй гаспадаркай займаўся арандатар.
Да канца 80-х гадоў колькасць зямлі ў маёнтку заставалася нязменнай, але пасля памер стаў паступова скарачацца. Напрыклад, у 1916 г. сыны А. Скалава Барыс і Юрый валодалі па 410 дзесяцін кожны. Магчыма, што пасля смерці бацькі. а адбылося гэта да сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, дзецям прыйшлося прадаць частку зямлі, каб вырашыць нейкія фінансавыя праблемы. Таксама частка маёнтка магла быць закладзенай у банку. У любым выпадку, на працягу друтой палавіны 19 — пачатку 20 ст. ст. для эканамічнага развіцця ўсёй Расійскай імперыі было характэрна скарачэнне памешчыцкага землеўладання.
Аналіз архіўных дакументаў дае падставу меркаваць. штожыццё ў маёнтку паступова затухала. Так, з матэрыялаў Усерасійскага сельскагасадарчага перапісу бачна, што сям,я тут не пражывала, а колкасць служачых з сем, ямі складала 6 чалавек. Пасеваў, хатняй жывёлы і запасаў харчавання тут не было. Напэўна, Скалавы тады жылі ў іншым месцы. Тьм не менш, Барыс Акінфіевіч Скалаў у 1914 г. быў абраны на тры гады земскім гласным па Бабруйскаму павету.
Трэба адзначыць, што Скалавы былі людзьмі прагрэсіўных поглядаў. Вольга Акінфіеўна Скалава ў 1895-1896 гадах спрабавала адкрыць школу для дзяцей жыхароў ваколіцы Шацілкі. у якой усе жадаючыя маглі б займацца незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці. Больш падрабязна пра гэту падзею райнная газета пісала раней. Тут толькі дададзім, цгго ў 1892 г. прыняты ўказ, які прадугледжваў суровыя пакаранні за тайнае навучанне ў беларускіх і украінскіх губернях.
Пасля 1917 г. маёнтак Скалавых быў нацыяналізаваны. Па ўспамінах старажылаў, Вольга Скалава з'яўлялася ў Шацілках у перай палавіне 20-х гадоў. Аб далейшым лёсе гэтай сям'і, на жаль, ніякіх звестак няма. Верагодна, у 3О-я гады Скалавы сталі ахвярамі масавых рэпрэсій. Зараз пра былых уладальнікаў маёнтка Шацілкі нагадваюць толькі рэшткі памешчыцкага сада ў раёне вуліц Дарожнай і Міранічэнкі.
Светлагорскія навіны, 1996, 31 студзеня
І.Грабянчук