Іваноў Аляксей Іванавіч камандаваў атрадам імя А.Матросава. Партызан родам з Ленінграда. Нарадзіўся ў 1914г. Першая сям’я таксама пражывала ў Ленінградзе. Вайна застала яго ў г.п.Сапоцкіна. Группе з 85 чалавек прыйшлося адступаць у Рускую ці інакш Зубраўскую пушчу. З усей групы жывымі засталося толькі 27 чалавек. У лясах пушчы і сустрэўся Аляксей Іванавіч з мясцовым мясцовым актывам. Пасля вызвалення Беларусі Іванова як кадравага афіцэра забралі ў дзейнічую армію. Пасля дэмабілізацыі доўга ў Ленінградзе шукаў сваю першую сям’ю, але безвынікова. Магчыма загінулі падчас блакады. Прыняў рашэнне вярнуцца ў тыя мясціны, дзе партызаніў. У Астрыне стварыў новую сям’ю. Памер у 1973г.
Пад яго кіраўніцтвам атрад імя А.Матросава з мая 1942г. па верасень 1943г. знішчыў 19 варожых эшалонаў, затрымаў рух паяздоў на 354 гадзіны, спаліў 5 драўляных мастоў, знішчыў 40 км тэлефонна-тэленграфнай сувязі, 1300 тон маемасці было знішчана на складах. Група Іванова атрымала назву “партызанскі атрад№2” (звыш 25 чалавек).