Нарадзіўся ен у 1919г. у в. Яндовішча Канышаўскага раена Курскай вобласці. У 1939г. быў прызваны ў рады Чырвонай арміі. Служыў у 107-м пагранічным атрадзе 16-й пагранзаставы Літоўскай ССР да 22 чэрвеня 1941г. З 1941г. па май 1942г. знаходзіўся ў партыўзанскай групе пад кіраўніцтвам Гардзейчыка Б.І. З мая 1942г. дзейнічаў у партызанскай брыгадзе імя Ленінскага камсамола ў якасці намесніка камісара брыгады па камсамолу і адначасова працаваў сакратаром Васілішкаўскага райкома ВЛКСМБ. З 13 ліпеня 1944г. па 1948г. працаваў сакратаром Васілішкаўскага РК ЛКСМБ.З 1948г. па 1951г. працаваў загадчыкам сяльгазадзела Васілішкашскага РК КПБ. З 1951г. да 1953г. вучыўся ў Мінскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Пасля яе заканчэння працаваў сакратаром Зельвенскага райкама КПБ. Па прызыву партыі і Савецкага урада ў 1955г. пайшоў працаваць старшыней калгаса імя Гагарына Зельвенскага раена. У 1963г. скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.Кандыдат у члены КПСС з 1943г. Член КПСС з 1945г. Вышэйшае воінскае званне капітан. Узнагароджаны ардэнамі “Знак пашаны”, “Кастрычніцкай рэвалюцыі” і шматлікімі медалямі.
Перад райкамам камсамола стаяла задача – арганізаваць на часова акупіраванай тэрыторыі падпольныя камсамольскія арганізацыі, арганізаваць зводкі Саўінфармбюро, весці раз’ясняльную працу сярод насельніцтва. З першых дзён утварэння члены райкама камсамола І.Анапрыенка, З.Будзько, І.Філіпаў, А.Кандратовіч, П.Тарасаў разгарнулі работу. Звязаліся з актывістамі, арганізавалі выяздныя паседжанні райкама камсамола, дзе прымалі ў рады Ленінскага камсамола. Самымі актыўнымі камсамольскімі арганізацыямі былі ячэйкі пад кіраўніцтвам Н.Куца і Н.Хурса з вескі Карпанаўцы, І.Брыкача з вескі Філіпаўцы, З.Захарэвіча з вескі Філявічы. Гэтыя людзі дастойны таго, каб расказаць пра іх больш падрабязна.