Сакута Уладзімір Іванавіч нарадзіўся у 1922г. у в.Цяпы Шчучынскага раена. Скончыў 7 класаў польскай школы. У 1940г. паступае вучыцца ў Беластоцкі педагагічны тэхнікум. Там і становіцца камсамольцам. У ліпені 1941г. вяртаецца на радзіму. Разам са Слатвінскім вядзе барацьбу з акупантамі. Яшчэ больш напружана і адказна стаў змагацца з ворагам пасля растрэлу фашыстамі яго бацькі ў ліпені 1942г. Загінуў ва ўрочышчы Бараніха ў снежні 1942г.