Адным з першых сувязных быў Васілевіч Мікалай Канстанцінавіч. Нарадзіўся ен у 1924г. у в.Пелеўцы, адкуль і веў сваюдзейнасць. У першыя дні вайны аказваў дапамогу савецкім салдатам, якія беглі з нямецкага палона і хаваліся ў зямлянках пелеўскага лесу. Пры арганізацыі першых партызанскіх атрадаў працаваў сувязным у атрадзе імя А.Матросава. Па загаду камандавання неаднаразова быў у Гродна, дзе распаўсюджваў лістоўкі і звесткі. На зваротным шляху дастаўляў у штаб каштоўныя звесткі аб часе перасоўвання нямецкіх паяздоў, аб маршрутах іх перасоўвання. Пасля вызвалення Астрыны ўступіў у рады Чырвонай арміі. У студзені 1945г. Васілевіч паў смерцю мужных у баі пры першым прарыве лініі фронта на польскай тэрыторыі.