Будзько Зоя Канстанцінаўна нарадзілася на хутары Каюцева Радунскага раена. Калі маладая дзяўчына ўпершыню прыйшла ў партызанскі атрад, хтосьці няўдала пажартаваў: Вось добра, будзеш у нас бульбу чысціць. І тут жа ў адказ пачуў: Я не для таго прыйшла ў атрад! Спачатку Зоя была партызанскай сувязной, ды і ўся яе сям’я была звязана з партызанамі. У лістападзе 1942г. Зоя разам са сваей сястрой Марыяй прымала ўдзел у разгроме нямецкіх маенткаў Шалева і Каскарова. Зою як адну з падазроных арыштавалі, але пасля доўгіх распытванняў і пытак яе адпусцілі. У ліпені 1943г. падчас адной з аблаваў некалькі сямей былі акружаны ў зямлянках і забіты карнікамі. Сярод іх маці, бацька, сестры нашай Зоі. Галоўнай працай Зоі ў атрадзе імя Катоўскага была разведка. Па вопыту работы сувязной на пачатку вайны знала надзейных людзей, помніла дзе яны жывуць, дзе знаходзяцца пасты. Хадзіла на баявыя заданні ў Матылі, Замошы, Правожу Васілішкаўскага раена па знішчэнню паліцэйскіх, шпіенаў і іншых фашысцкіх прыспешнікаў. Акрамя таго, удзельнічала некалькі разоў у падрыве мастоў на ўчастках шасейных дарог Гродна-Астрына, Астрына-Радунь. Прымала ўдзел у баях з гітлераўцамі каля весак Пілаўня, Бершты. Знішчала сувязь каля весак Пілаўня, Матылі, Бершты, Правожа, Нача і іншых.
Маладыя падпольшчыкі не толькі білі ворага, але вялі і выхаваўчую працу. Яны наладжвалі паседжанні моладзі, на якіх актыўна прызывалі змагацца з акупантамі, друкавалі на машынках і распаўсюджвалі лістоўкі- звароты. Вось загалоўкі некалькіх такіх лістовак: “Да моладзі”, “Моладзь на барацьбу з фашызмам”, “Не дапусці выгнання моладзі ў Германію і іншыя. Са стварэннем паліграфічнай базы падпольныя партыйныя і камсамольскія органы наладзілі выпуск газет, лістовак, зводак Саўінфармбюро і іншай друкаванай прадукцыі. У сувязі з тым, што ў раене пражывала шмат палякаў, то частка лістовак друкавалася і на польскай мове.Асабліва актыўную вусную і друкаваную прапаганду сярод насельніцтва вялі Васішкаўскага антыфашысцкага камітэта польскіх патрыетаў М.Л.Марусік і член гэтага камітэта А.А.Маркевіч.
Вельмі многае значыла для партызан падтрымка мясцовага насельніцтва.
Многія вескі сталі сапраўднай “Малой зямлей” для партызан, іх базамі. Асабліва актыўна дапамагалі партызанам жыхары весак Карпанаўцы, Зінякі, Якубавічы, Вялікія Бярозаўцы, Алішкаўцы, Філявічы, Шынкаўцы, Спуша і многія іншыя. Многія з жыхароў , рызыкуючы жыццем, змагаліся і імкнуліся чым маглі дапамагчы ў барацьбе з ворагам.Самаадданасць і адвагу праяўлялі “партызанская маці” Антаніна Сяменаўна Тарашчык з Бярозаўцаў, Вольга Куц з Рыбакоў, М.Сямашка з Пелеўцаў, У.Бялоцкі з Шынкаўцаў і іншыя сувязныя.