Куц Вольга нарадзілася ў весцы Рыбакі Нарашанскага сельсавета. З першых дзен акупацыі яна пачала весці барацьбу з захопнікамі. Стварыла ў сваей весцы падпольную камсамольска-маладзежную арганізацыю. Затым перайшла ў партызанскі атрад, дзе напярэдадні вызвалення нашай зоны здолела забіць двух немцаў і аднаго жывым прывесці ў атрад.