Адным з актыўных дзеячаў партызанскага руху, камісарам атрада “За Савецкую Беларусь” быў Бубноў Іван Рыгоравіч, які сістэматычна веў палітыка-масавую работу сярод насельніцтва. Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці Ўвараўскім раене в.Іваннікі ў 1914г. Член КПСС з верасня 1938г.
Напярэдадні нападзення Германіі Іван Рыгоравіч скончыў Харкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча і камандзіраваны служыць у РККА г.Ваўкавыска пры 300-й стралковай дывізіі ў асобым батальене сувязі 26/18 на пасаду намесніка камандзіра тэлефонна-кабельнай роты па палітычнай часці. З першых дзен вайны дывізія Бубнова вяла баі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. 26 чэрвеня 1941г. каля в.Пяскі Мастоўскага раена атрымаў першае раненне ў нагу. Пасля другога цяжкага ранення ў галаву пад Мінскам быў узяты ў палон. Знаходзіўся ў палоне ва Ўсходняй Прусіі нападалек горада Лік. За палітыка-інфармацыйную дзейнасць сярод рускіх і французкіх палонных сядзеў у турме. Гэта адбылося ў сакавіку 1943г. Але з-за адсутнасці дакладных паказанняў супраць яго (правакатар, які выдаў яго, быў забіты), Бубнова адправілі на працу ў маёнтак Бульмана. У адзіночку падрыхтаваў пабег і паспяхова яго ажыццявіў. У адзіночку прайшоў Прусію, Польшу, частку Гродзенскай вобласці да в.Зінякі. У ліпені 1943г. у в.Зінякі сустрэўся з партызанамі атрада імя Ленінскага камсамола. Ужо ў снежні 1943г. быў прызначаны камісарам партызанскага атрада “За Савецкую Беларусь”.
Праводзіў мітынгі ў весках Рыча, Ройша, Зюкі, Шынкаўцы, Цяпы, Старая Спуша, Завалкі і іншых. Усяго ім было праведзена 50 мітынгаў і сходаў, 75 групавых гутарак. Праводзімыя мерапрыемствы заклікалі да барацьбы з акупантамі. За удзел у баявых аперацыях і палітыка-масавую работу быў узнагароджаны ордэнам “Чырвоная Зорка” і 9 медалямі. Удзельнічаў таксама ў камісіі па раследванню знішчэння 419 жыхароў в.Зінякі.