“Партызанскай маманей” любоўна называлі партызаны Тарашчык Антаніну Сямёнаўну. Нягледзячы на смяротную пагрозу, якая пагражала гэтай адважнай жанчыне і яе сям’і, яе дом заўседы быў прытулкам для партызан. Колькі небяспечных паходаў з хутара вескі Бярэзаўцы ў Астрыну, Шчучын, Васілішкі здзейсніла гэта жанчына. Сувязная партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола прыносіла не толькі звесткі, але і медыкаменты, важныя паперы са свайго хутара каля вескі ў Астрыну, Васілішкі, Шчучын па бездарожжы, у любое надвор’е. Антаніна Сяменаўна была сведкай гібелі камбрыга Станкевіча і яго ад’ютанта Леукі. З-за таго, што каля 30 партызан знайшлі прытулак у хаце Антаніны Сяменаўны, немцы спалілі 29 хат у вёсцы і за ўдзел у партызанскім руху сувязной спалілі яе дом на хутары. За баявыя заслугі Антаніна Сямёнаўна была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі і двумя медалямі.