Сярод партызан былі і браты Сямен і Віталь Таранка. Іх сям’я пражывала недалека ад в.Шчанец, на правым беразе р.Котра. Сямен Таранка нарадзіўся ў 1911г. на хутары Крушнікі, цяпер Гродзенскі раен. У гады Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Казанскую губернію. Там Сямен пайшоў у першы клас. Пасля завяршэння грамадзянскай вайны сям’я вярнулася на радзіму. Дзеці працягвалі вучобу ў Шчанецкай школе.
Яшчэ ў жніўні 1941г. браты Сямен і Віталь Таранкі добраахвотна ўступілі ў створаную падпольную группу і, карыстаючыся легальным становішчам, ездзілі ў горад Гродна, дабывалі і прывозілі зброю, тол, вопратку, прадукты. Дапамагалі збіраць у групы і размяшчаць у мясцовых лясах салдат і афіцэраў, якія ўцяклі з палону. У верасні 1942г. Сямен і Віталь прымалі удзел у спальванні хлеба ў панскіх маентках, які быў падрыхтаваны для вывазу ў Германію. Па заданні камандавання брыгады браты-партызаны вялі разведку, наведвалі Гродна, Скідаль, Астрына, Азеры, перадавалі звесткі пра рух немцаў, папярэджвалі аб маючых адбыцца карных аперацыях, выяўлялі нямецкую агентуру, устанаўлівалі сувязь са старастамі весак, у якіх партызаны забіралі хлеб і іншыя прадукты, прызначаныя для вывазу ў Германію.
У канцы 1942г. Сямен быў схоплены фашыстамі і закатаваны ў Гродзенскай турме. Ен вельмі добра ведаў пра дыслакацыю партызанскіх атрадаў, знаемы быў з многімі сувязнымі, але пры пытках (4 дні ішоў дапрос) праявіў выключную мужнасць, нічога не расказаў пра таварышаў немцам і загінуў смерцю героя. Калі героя-партызана кінулі ў вагон, ен прашаптаў маці (яна з бацькам таксама былі арыштаваны): “Ні слова не выцягнуць з мяне гады”. Па дарозе на Гродна ён памер на руках у маці. Ужо пасля вызвалення Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, родныя перанеслі прах Сямена на Шчанецкія могілкі і пахавалі там яго як героя.
Пасля смерці Сямена ўся сям’я актыўна прымкнула да барацьбы супраць фашыстаў. У пачатку 1944г. быў арыштаваны Віталь Таранка. Яго з Гродненскай турмы адправілі ў канцлагер Штуттхоф, затым у Маўтхаўзен, дзе, згодна пошукам па лініі Чырвонага крыжа, 9 мая 1945г. ен памер. Есць дакладныя архіўныя звесткі пра запрос Самойлавай Фаіны Ігнацьеўны жыхаркі в.Бандары Азерскага сельсавета Гродзенскай вобласці ў Выканаўчы камітэт ордэна Леніна Саюза аб’яднанняў Чырвонага Крыжа і Чырвонага палумесяца. Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа прыслаў адказ на запрос, у якім паведамляў, што Віталь Таранка памер 9.05.1945г. у г. Эбензее, акруга Гмундэн. 5.02.1944г. ен быў арыштаваны нямецкай паліцыяй г.Беластока і інтэрнаваны ў канцлагер Штуттхоф, дзе яму быў прысвоены №31464. 14.03.1944г. Віталь быў пераведзены ў Маутхаузен. Памер ад парушэння кровазвароту.